Reform.news

На кірмашы мастацтва ArtVilnius’23 мінская галерея DK прадставіла творы беларускіх мастакоў — фотафакт

Reform.news · 14 октября 2023, 23:15

https://reform.news/na-kirmashy-mastactva-artvilnius-23-minskaja-galereja-dk-pradstavila-tvory-belaruskih-mastako-fotafakt/

Творы беларускіх мастакоў Яўгена Шадко, Сяргея Грыневіча, Кацярыны Пашкевіч экспануюцца на кірмашы сучаснага мастацтва ArtVilnius’23. Аўтараў прадстаўляе мінская галерэя DK.

Працы Яўгена Шадко. Фота: фейсбук галерэі.

Арт-кірмаш ArtVilnius’23 ладзіцца з 13 па 15 кастрычніка. У гэтым годзе чатырнаццатая эдыцыя фестывалю адбываецца ў залах і адкрытых пляцоўках Літоўскага выставачнага і кангрэс-цэнтра Litexpo, які займае агульную плошчу 12 000 квадратных метраў. У падзеі прымаюць удзел 70 мастацкіх галерэй/устаноў і 300 мастакоў з 18 краін.

Працы Сяргея Грыневіча. Фота: фейсбук галерэі.
Фрагмент экспазіцыі. Фота: фейсбук галерэі.

Кожны год ArtVilnius мае пэўную тэму, якую хоча вылучыць, і сёлета гэта — перфарматыўнасць. Кантэкст арт-кірмашу дае магчымасць адкрыта і крэатыўна паглядзець на паняцце перфарматыўнасці, абмеркаваўшы самыя шырокія трактоўкі гэтага тэрміна.

Реклама