З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве пройдзе Кірмаш гістарычнай кнігі. Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў асобны беларускі стэнд, дзе будуць прадстаўлены беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы.
Час творчых сустрэч і прэзентацый кніг (будзе дапаўняцца):
29.11 / 14:00 / Sala Forum
Прэзентацыя серыі «Польская класіка для беларускага чытача»: Чэслаў Мілаш, Збігнев Хэрберт, Балеслаў Прус і Ян Бжехва. Кнігі прадставяць аўтары перакладаў: Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко і Марына Казлоўская.
29.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» аўтарства Андрэя Хадановіча з удзелам самога творцы. Вас чакае вечар, поўны фарбаў і незвычайных эмоцый, які надоўга застанецца ў памяці.
30.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя кніг вядомага гісторыка Уладзіміра Арлова: «Patria Aeterna» і «Сьвецяцца вокны ды нікога за імі». Беларуская лацінка: традыцыі і сучаснасць.
01.12 / 14:00 / Sala Kinowa
«Прыгоды дзеда Віці на Валадарцы» – вершы і малюнкі для дзяцей і дарослых, створаныя ў беларускай турме. Аўтар – Алег Гудзіловіч.
01.12 / 14:00 / Sala Forum
«Орша 1514: суперніцтва Ягелонаў з Масквой у першай палове XVI стагоддзя» – Прафесар Міраслаў Нагельскі і доктар Аляксандр Грушка.
Кірмаш праходзіць у Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4). Час працы: 10:00–18:00. Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе наведвальнікаў будзе чакаць беларускі стэнд №75.