На Кіпры адкрываецца выстава беларускага фатографа Данііла Парнюка «Present Continuous: A Diary of Mental Relocation»

Культура
Фота: Данііл Парнюк.

Сёння ў кіпрскай галерэі Exhibit8 у Лімасоле пачынае працу персанальная выстава беларускага фатографа Данііла Парнюка «Present Continuous: A Diary of Mental Relocation». Дзесяць гадоў таму мастак пераехаў у Гіспанію, а год таму перабраўся на Кіпр. І менавіта асваенню новай прасторы прысвечана новая серыя аўтара.

«Данііл Парнюк — фатограф беларускага паходжання, які вылучаецца ўражлівым вострым вокам і бездакорным фатографскім інстынктам, незвычайным мастацкім бачаннем і, перш за ўсё, унікальнай здольнасцю трансфігураваць звычайныя рэчы і звычайных людзей у дасканалыя візуальныя іконы», — адзначаецца ў анатацыі да праекта.

У даробку Данііла — 50 фотавыстаў у Беларусі, Расіі, Германіі, Іспаніі. Фатограф мае багаты фатаграфічны вопыт, які распаўсюджваецца на мноства розных краін і культур; ЗША і Японія, Францыя, Італія, Іспанія, Германія, Украіна, Расія, Індыя, Непал, Перу, Балівія, Турцыя і Тайланд — вось некаторыя з месцаў, якія ён зафіксаваў на свой фотааб’ектыў. Беларускаму гледачу Данііл добра вядомы такімі праектамі як «Сутварэнне», «Фаюм», «Hinglish Story», «Свята» ды іншыя.

«Роўна год таму я пераехаў на Кіпр з Іспаніі (Барселона, Каталонія), дзе правёў апошняе дзесяцігоддзе, — распавядае пра сваю серыю аўтар. — Усе мае спробы зразумець славеснае апісанне Кіпра і яго унікальных якасцей пакінулі мяне без яснага разумення. Гэта было падобна да спробы растлумачыць складаную канцэпцыю цяперашняга працяглага часу ў граматыцы англійскай мовы, якая ўключае ў сябе мноства правілаў, паслядоўнасцей і выключэнняў, якія, з майго пункту гледжання, могуць быць складанымі, калі не немагчымымі, зразумець, не адчуўшы гэтага на ўласным вопыце.

Падобна да таго, як моўныя нюансы лепш за ўсё разумеюць у лінгвістычным асяроддзі, я вырашыў пачаць сваё асабістае даследаванне Кіпра праз пагружэнне ў краіну, яе візуальную атмасферу і, як нованароджаны без усялякіх уяўленняў аб свеце, у які трапляе, змяніць чыстае палатно ў яркі габелен жыцця».

Адзначаецца, што праз серыю фотаздымкаў Даніла Парнюк запрашае гледача да дыялогу пра ментальны пераход ад адной рэальнасці (візуальнай, культурнай, сімвалічнай, падзейнай) да іншай – новай, нязведанай. Фатаграфіі адлюстроўваюць не толькі візуальную разнастайнасць вострава Кіпр, але і моманты самааналізу, медытацыі і сузірання.

Час працы выставы: 6 кастрычніка — 4 лістапада 2023 год.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: