На канцэрце праекта Parus ва Уроцлаве эмбіент-музыка аб’яднаецца са старажытнымі беларускімі спевамі

Культура
Ганна Сілівончык і Аляксандр Анішчанка. Фота: інстаграм музыкаў

Беларускі праект Parus стварае музычныя ландшафты, у якіх злучаецца электроніка і палявыя запісы, зробленыя ў вёсках і нацыянальных парках Беларусі. Гэтаксама ў гукавой аўтэнтычнай прасторы, што з’яўляецца плёнам музыкаў Аляксандра Анішчанкі і Ганны Сілівончык, асаблівае месца займаюць і стражытныя беларускія песні. Паслухаць аўтарскую музыку беларускага дуэта можна будзе 9 жніўня на канцэрце ва Уроцлаве на пляцоўцы Stary Klasztor.

Parus — гэта праект прадзюсара электраакустычнай музыкі Антона Анішчанкі ў супрацоўніцтве з фолк-спявачкай, этнографам Ганнай Сілівончык. Антон робіць палявыя запісы ў вёсках, нацыянальных парках і балотах Беларусі, каб дадаць запісаныя гукі ў музычны ландшафт, створаны з дапамогай сінтезатара. Ганна Сілівончык у этнаграфічных экспедыцыях па Беларусі збірае старажытныя песні. Сплаў гэтага матэрыялу і прапануе дуэт Parus, музыка якога ўтрымлівае ў сабе беларускую спадчыну, прыродную фонасферу і эмбіент-музыку.

Амбісанічныя гукавыя ландшафты, жывы вакал, сэмплы старажытных беларускіх акустычных інструментаў, магнітафонныя стужкі, сінтэзатары і аналагавыя гукаперапрацоўчыя механізмы — так распавядаюць пра сваю творчасць музыкі.

Пачуць незвычайны дуэт можна будзе 9 жніўня а 20.00 ва Уроцлаве на пляцоўцы Stary Klasztor (ulica Jana Ewangelisty Purkyniego, 1).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: