На фестывалі Pradmova назвалі пераможцаў прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Культура

На фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Познані 9 лістапада былі названыя пераможцы Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.

Нагадаем, што ўзнагарода ўручаецца за два гады ў літаратурнай і мастацкай намінацыях.

Так, за 2023 год у літаратурнай намінацыі перамогу падзялілі:

  • Ева Вайтоўская за кнігу «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023);
  • Валер Гапееў за кнігу «Вольнеры. Прадвесце» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023).
  • У мастацкай намінацыі перамагла Лізавета Лянкевіч за ілюстрацыі да кнігі Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса» (выдавецтва «Папуры», 2023).

На фестывалі Pradmova назвалі пераможцаў прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Пераможцамі за 2024 год у літаратурнай намінацыі былі прызнаныя:

  • Альгерд Бахарэвіч за кнігу «Капітан Лятучая Рыба» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024);
  • Эльга Папова за кнігу «Мора ў горадзе» (выдавецтва “Янушкевіч”, 2024).
  • У мастацкай намінацыі пераможцам стала зашыфраваны (-ая) ўдзельнік (-ца): Маргарыта Аніс за ілюстрацыі да кнігі Веранікі Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца» (выдавецтва «Лубін», 2024).

На фестывалі Pradmova назвалі пераможцаў прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Сёлета ў літаратурнае журы Прэміі Цёткі ўвайшлі: паэт, перакладчык, філолаг Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры Кацярына Жамойдзіна; культурная менеджарка, заснавальніца фонду «Кніжны вырай» Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічаюць непублічна. Сярод публічных сябраў мастацкага журы – мастачка і ілюстратарка Лілія Бусарава, якая стала пераможцай прэміі ў 2022 годзе.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости