Reform.news

На фестывалі ў Эстоніі пакажуць дакументальную стужку пра трох жанчын рэвалюцыі 2020-га

Reform.news · 28 октября 2025, 19:09

https://reform.news/na-festyvali-jestonii-pakazhuc-dakumentalnuju-stuzhku-pra-troh-zhanchyn-rjevaljucyi-2020-ga/

На 29-м эстонскім кінафестывалі Black Nights пакажуць стужку Not made for politics («Не створаныя для палітыкі»), прысвечаную жанчынам у беларускай палітыцы, сярод якіх ёсць Святлана Ціханоўская, заўважыла «Еўрарадыё».

Стужку пакажуць у секцыі Doc@PÖFF Baltic Competition (Балтыйскі конкурс). Фільм быў створаны ў капрадукцыі трох краін: Эстоніі, Францыі, ЗША (медыякампаніі HBO і Arte GEIE).

Аўтарка фільма — беларуская кінематаграфістка і арт-менеджарка Воля Чайкоўская.

Фільм распавядае пра трох жанчын: Святлану, Надзею і Машу, чые мужы сталі палітычнымі зняволенымі, а самі яны сталі ключавымі фігурамі пратэстаў.

«Іх бясстрашнае непадпарадкаванне дыктатуры адлюстроўвала ўласную барацьбу Волі за вызваленне ад успадкаванага страху перад маўчаннем, рэпрэсіямі і выгнаннем», — пазначае апісанне фільма.

29-ты фестываль Black Nights пройдзе ў сталіцы Эстоніі Таліне з 7 па 23 лістапада.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий