На фестываль «Большая бард-рыбалка» ў Быхаўскім раёне прыехаў расійскі дэсант артыстаў

Культура
Фестываль "Большая бард-рыбалка", 2022 год. Фота: сайт фэсту.

Беларускі фестываль «Большая бард-рыбалка» ў вёсцы Чачэвічы стаў пляцоўкай для выступлення расійскіх артыстаў у межах прапагандысцкага праекта, прафінансаванга Прэзідэнцкім фондам культурных ініцыятываў Расіі.

Мэта расійскай ініцыятывы «Бард-экспедиция. Быстрый старт» — адрадзіць забытыя традыцыі, «якія ляжаць у аснове духоўна-маральных каштоўнасцей цэлых пакаленняў», заўважыла Mayday.team.

Экспедыцыя, якая мае на ўвазе выступленне праўладных расійскіх артыстаў — паэтаў-песеннікаў, кампазітараў, бардаў, маладых выканаўцаў, на розных фестывальных пляцоўках, уключае ў сябе як візіт у Беларусь, так і на «далучаныя тэрыторыі». Па выніках экспедыцыі будуць знятыя тры тэлепраграмы, каб паказаць, «насколько разнообразна, ярка и патриотична авторская песня».

Кіраўніком расйіскай ініцыятывы з’яўляецца Аляксей Вітакоў — паэт і аўтар-выканаўца, а таксама мастацкі дырэктар фестывалю «Пакроўскі сабор». Місія гэтага фэсту — «захаванне духу рускай песні і рускай культуры». Аляксей Вітакоў заяўлены сярод гасцей беларускага фестывалю на беразе Чагірынскага вадасховішча.

Заўважым, што ў праграме форуму ў вёсцы Чачэвічы прысутнічаюць і канцэрты беларускіх артыстаў-бардаў — напрыклад, на імпрэзе выступіць вядомы гурт «Mogo blues» з Мінску. Але канцэртная частка на галоўнай сцэне пачынаецца акурат з нумароў фіналістаў Усерасійскага маладзёжнага праекта «Быстрый старт» з удзелам лаўрэатаў «Большой бард-рыбалки».

Не абыдзецца, скажам так, лайн-ап беларускай бардаўскай падзеі і без праграмы «Вершины Визбора» з удзелам расійскіх гасцей фэсту — яна прысвячаецца барду Юрыю Візбару.

Хапае ў праграме «Бард-рыбалкі» і іншых дзіўных актыўнасцей — кшталту конкурсу «Каралева бард-рыбалкі».

На фестываль «Большая бард-рыбалка» ў Быхаўскім раёне прыехаў расійскі дэсант артыстаў
Конкурс «Каралева бард-рыбалкі». Фота: сайт фестывалю.

Фестываль «Большая бард-рыбалка» стартуе ў Чачэвічах сёння, 25 ліпеня, і працягнецца тры дні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости