На чэшскім фестывалі Ji.hlava адбылася прэм’ера стужкі беларускага рэжысёра Мікіты Лаўрэцкага. Карціна пад назвай «Уліс» доўжыцца дзесяць гадзін

На 28-м Міжнародным кінафестывалі дакументальнага кіно ў Іглаве (Ji.hlava) адбылася прэм’ера новага фільма Мікіты Лаўрэцкага — беларускага рэжысёра, які ва ўласцівай яму іранічнай манеры парушае канвекцыйныя межы кіно. Гэтым разам у рамках асноўнай праграмы Opus Bonum, але па-за конкурсам быў паказаны новы кінараман аўтара — «Уліс» — стужка, якая доўжыцца дзесяць гадзін.

У карціне галоўным героем-трыгерам з’яўляецца Руслан Зголіч — беларускі рэжысёр, аўтар карціны «Эскіз на маніторы» і гарадскі вар’ят, які называе сябе «асабістым рэжысёрам прэзідэнта». Але ва «Улісе» Мікіта Лаўрэцкі стварае не партрэт вядомага персанажа; яго больш цікавяць беларусы 2010-х, якія адкрываюцца праз узаемадзеянне з Русланам Зголічам — апошні здымаў мінчукоў дзе толькі магчыма. Такім чынам, ці дакументальнае гэта кіно — глядач мусіць вырашыць сам.

На сайце фестываля карціна прэзентуецца наступным чынам:

«Джэймс Джойс стварыў свой манументальны твор на аснове эпасу Гамера. Беларускі рэжысёр вырашыў «выскрабці» словы з тэксту пісьменніка і «напісаць» праз іх уласную сучасную адысею. У сваім фільме-палімпсесце ён не толькі спасылаецца на знакаміты мадэрнісцкі раман ірландскага пісьменніка, але выкарыстоўвае пачатковую сцэну, каб увесці ў гульню не менш вядомую спробу экранізацыі 1967 года. Толькі Дублін быў заменены на Мінск, а замест габрэйскага мітуслівага дзеяча, Руслік, асабісты дырэктар прэзыдэнта Лукашэнкі, цэлы дзень блукае па гарадзкім лабірынце. У сваім заблытаным постмадэрнісцкім паломніцтве ён сустракае лекараў, палітыкаў, прапагандыстаў, мастакоў, п’яніц і ізгояў…».

Постар да фільма «Уліс». Фота: сайт фестываля.

Рэжысёр прызнаецца, што на прагляд і сартаванне 960 гадзін відэаматэрыялу Zgolich ён выдаткаваў год. У фільме Мікіта Лаўрэцкі выкарыстоўвае 1% ад прагледжанага архіву Руслана Зголіча. Аўтар прызнае, што этычнае пытанне эксплуатацыі ў дачыненні яго працы можа ўзнікнуць. Але галоўнай ідэяй яго стужкі было паказаць сапраўдны Мінск, а не хваробу героя, удакладняе рэжысёр.

Варта адзначыць, што Мікіта Лаўрэцкі з’яўляецца майстрам стварэння канцэптуальных рэчаў у кіно, якія на першы погляд могуць падавацца даволі дзіўнымі ды нават спантанымі. Аднак «жарты» Лаўрэцкага заўжды пазначаюць важныя і болевыя «кропкі». Нагадаем, што Мікіта з’яўляецца аўтарам такіх карцін як «Сашына пекла», «Беларускі псіхапат», «Спатканне ў Менску», «A Kid’s Flick» ды іншых.

Прагляд амаль дзесяцігадзіннага кінапалатна на фестывалі вытрымалі не ўсе гледачы, але былі тыя, хто паглядзеў карціну цалкам і яшчэ застаўся на абмеркаванне.

Нагадаем, што Ji.hlava IDFF — міжнародны кінафестываль дакументальнага кіно ў Чэхіі, які лічыцца адным з самых буйных форумаў даккіно ў Еўропе. Яго дэвіз — «мысленне праз фільм». 27-я эдыцыя Ji.hlava ладзіцца з 25 кастрычнік па 3 лістапада. Таксама ў межах фестывалю адбудзецца сустрэча з беларускай мастачкай Руфінай Базловай «Мастацтва як інструмент супраціву і салідарнасці».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024
  • Новости
  • Политика

Лавров прибыл в Брест

21.11.2024