Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN запрашае наведаць часовую выставу «Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы», дзе цяпер даступны друкаваны міні-гід па-беларуску.
На працягу стагоддзяў яўрэйскія супольнасці жылі на землях Усходняй Еўропы, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і зрабілі свой унёсак у фарміраванне мясцовага культурнага і моўнага ландшафту. Экспазіцыя паказвае, як мова станавілася прасторай развіцця культуры, рэлігіі і ідэнтычнасці. Сярод арыгінальных экспанатаў выставы — вавілонская рытуальная міска, сефардская сукенка для Торы, антычныя надмагільныя пліты з грэчаскімі эпітафіямі і амулеты з надпісамі на іўрыце.
Выстава распавядае пра мовы, якія суправаджалі яўрэяў у дыяспары — у прыватнасці, іўрыт і ідыш, пашыраныя сярод яўрэйскіх супольнасцяў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Нагадаем, што ў Музеі POLIN таксама можна выбраць беларускамоўны аўдыёгід па галоўнай экспазіцыі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

