На беразе Віслы ў Варшаве беларусы адсвяткавалі Купалле — фотафакт
Reform.news · 22 июня 2025, 14:45
https://reform.news/na-beraze-visly-varshave-belarusy-adsvjatkavali-kupalle-fotafakt/21 чэрвеня на Пляжы Саскім у Варшаве беларусы адзначылі Купалле.

Арганізатары свята — тэатральная студыя «Купалінка» і Беларускі Дом у Варшаве. Ганаровым госцем стала Украіна. Адбыліся выступы беларускіх і ўкраінскіх гуртоў і маладых навучэнцаў студыі «Купалінка».

Прайшлі конкурсы на найлепшы строй, майстар-класы па традыцыйных танцах і спевах, па пляценні вянкоў ды абярэгаў, адмысловая купальская віктарына.


Дзецям было асабліва весела, бо міні-Купалле для дзетак ладзіў Маляваныч.


Круіз на цеплаходзе Dar Mazowsza таксама ўваходзіў у праграму.

Свята традыцыйна завяршылася магічнымі абрадамі ды скокамі праз вогнішча.
