Сёння ў Беластоку стартуе фестываль „Filmowe Podlasie Atakuje!“, то-бок „КінаПадляшша атакуе“, — піша радыё «Рацыя». Удзельнік фестывалю Януш Гаўрылюк, прадзюсар, рэжысёр і дырэктар фэсту беларускага кіно „BulbaMovie“, распавёў, што падчас фестывалю будзе паказаны беларускі фільм, зроблены на Падляшшы.
„Bocian“ рэжысёра Януша Гаўрылюка — гэта ігравое кароткае кіно, рэалізаванае польска-беларускай камандай. Фільм распавядае пра маладога чалавека па мянушцы «Боцян», які прыязжае на Усходняе Падляшша да мясцовага кантрабандыста Паўлюка, які павінен правесці яго праз зялёную мяжу ў Беларусь. Вяскоўцы рыхтуюцца да Купалля, а вандроўка на мяжу зацягваецца…
Фільм ідзе на польскай мове з беларускімі субцітрамі.
„Filmowe Podlasie Atakuje!“ адбываецца ў дваццаты раз. Фестываль прэзентуецца як платформа для вольнага кінавыказвання — для аўтарскага, мастацкага, непрафесійнага і эксперыментальнага фільма. Сярод стваральнікаў — паэты, журналісты, студэнты мастацкіх і кінашкол, мастакі і незалежныя рэжысёры, якія здымаюць сюжэты, дакументальныя фільмы, кліпы і анімацыю. Адны толькі дэбютуюць, іншыя ўжо шмат гадоў узнагароджваюцца на нацыянальных фестывалях.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram