На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер – з лазняй і дранікамі

На фестывалі Burning Man запрацаваў беларускі лагер. «MARA,апісваецца лагер на афіцыйным сайце фестывалю, — запрашае вас пазнаёміцца са старажытнымі беларускімі магічнымі практыкамі і традыцыямі, якія спрыяюць рытуальнаму ачышчэнню і натхняюць на новыя пачынанні».

Што гэта за магічныя практыкі? Беларусы прапануюць папарыцца ў традыцыйнай лазні, пакаштаваць травяной гарбаты і пачаставацца дранікамі. Для гэтага падрыхтавалі намёты з прынтамі ў стылі выцінанкі і адмысловы аўтобус — Dranik-bus.

Лазня для фестываля Burning Man. Фота: nasha.mara

Лазню прывезлі з Варшавы — гэта вялікі намёт, унутры якога размяшчаецца печ, а венікі для лазні — з Украіны.

Mara Camp зявіўся дзякуючы агенцыі Vondel Digital, заснаванай былым палітвязнем Аляксандрам Васілевічам.

Беларусы не першы раз удзельнічаюць у Burning Man, але ўласны лагер у пустыні Блэк Рок паўстаў у першы раз.

Фестываль Burning Мan у ЗША праходзіць штогод. Насамрэч арганізатары называюць імпрэзу не фестывалем, а эксперыментам, у выніку якога ў пустэльні з’яўляецца своеасаблівы горад, у якім амаль усё, што адбываецца, цалкам ствараецца яго жыхарамі. У пустыні ўсталёўваюцца творы сучаснага мастацтва, часта фантастычных формаў. Некаторыя з іх спальваюцца стваральнікамі да заканчэння фэсту.

Кульмінацыяй фэстывалю зяўляецца спальванне вялізнай скульптуры чалавека ў цэнтры лагеру.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!