Reform.news

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер – з лазняй і дранікамі

Reform.news · 30 августа 2025, 17:03

https://reform.news/na-amerykanskim-festyvali-burning-man-upershynju-zladzili-belaruski-lager-z-laznjaj-i-dranikami/

На фестывалі Burning Man запрацаваў беларускі лагер. «MARA,апісваецца лагер на афіцыйным сайце фестывалю, — запрашае вас пазнаёміцца са старажытнымі беларускімі магічнымі практыкамі і традыцыямі, якія спрыяюць рытуальнаму ачышчэнню і натхняюць на новыя пачынанні».

Што гэта за магічныя практыкі? Беларусы прапануюць папарыцца ў традыцыйнай лазні, пакаштаваць травяной гарбаты і пачаставацца дранікамі. Для гэтага падрыхтавалі намёты з прынтамі ў стылі выцінанкі і адмысловы аўтобус — Dranik-bus.

Лазня для фестываля Burning Man. Фота: nasha.mara

Лазню прывезлі з Варшавы — гэта вялікі намёт, унутры якога размяшчаецца печ, а венікі для лазні — з Украіны.

Mara Camp зявіўся дзякуючы агенцыі Vondel Digital, заснаванай былым палітвязнем Аляксандрам Васілевічам.

Беларусы не першы раз удзельнічаюць у Burning Man, але ўласны лагер у пустыні Блэк Рок паўстаў у першы раз.

Фестываль Burning Мan у ЗША праходзіць штогод. Насамрэч арганізатары называюць імпрэзу не фестывалем, а эксперыментам, у выніку якога ў пустэльні з’яўляецца своеасаблівы горад, у якім амаль усё, што адбываецца, цалкам ствараецца яго жыхарамі. У пустыні ўсталёўваюцца творы сучаснага мастацтва, часта фантастычных формаў. Некаторыя з іх спальваюцца стваральнікамі да заканчэння фэсту.

Кульмінацыяй фэстывалю зяўляецца спальванне вялізнай скульптуры чалавека ў цэнтры лагеру.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

7 комментариев

  1. Tomorrow Today. Это и было темой этого бёрнигмэна. Ну и в принципе все, что делали украинцы и несколько других стран — пытались донести, что происходит в этом мире. Ну и предупредить, что через 1 году вас может не быть нового фестиваля с билетами по тыще баксов. Вы будете рыть окопы и офигивать, почему привычная и максимально комфортная жизнь так резко закончилась.

    А наши да… по-моему лучше б было вообще не участвовать. Чем это отличается от формата присутствия не знаю…. на Славянском базаре или дожинках? У рб драники, бани и вытинанки точно не запрешены. Это позор.

  2. Якія б я мэсэджы адправіла мэрыканцам?

    — Вы абралі Трампа абсалютна дабраахвотна. І ад вашага бзіка залежаць лёсы жывых людзей, якіх вы за людзей не ўважаеце.

    — Вы хаваеце насы ў пясок пра праблемах, якія стварая адна тэрарэстычная дзяржава рф на большую частку еўропы і на вас таксама. Вы лічыце, што гібрыдная вайна — зусім не вайна і можна далей рабіць бізнес. Вам — нармальна!

    — ваш дабрабыт часткова забяспечаны рабскай працай усяго ўсходней за ЕС.

    А гэтыя беларускія гномікі вырашылі што трэба ПРОСТА ПАЧАСТАВАЦЬ УСІХ ДРАНІКАМІ. Афігенны суперпраект.

    Каб вы ўсе разам у пеклі згарэлі.

    1. а можна было проста замест дранікаў нафігачыць халадніку. От цэ було б арыгінальна. Амерыка б ніколі такога не забула.

  3. От сур’ёзна, аўтара артыкулу аніяк не засмуціла, што нас прэзентуюць дранікамі і банькай? От прама зараз усё, што мы маема сказаць свету: мы жарэм дранікі і любім лазню?

    1. Ну снова настоящие беларусы сгорели с драниковой репрезентации, ну что ж ты поделаешь, народ не тот попался, беда..

      1. Аха, заяўленая тэма мерапрыемства «Tomorrow Today».

        Вы, культурныя бізнес-дзеячы, абласканыя ўсемі журналістамі — у бяспечы,

        Ніхто не забараняе вам выказвацца палітычна.

        Але пхнецеся на максімальна дарагое мерапрыемства каб сказаць «мы беларусы — жарэм бульбу, рэжэм выцінанкі і трохі мыемся ў лазьні. Гэта мератіна тое, што нам ёсць ЗАРАЗ сказаць сусвету пра сабе.

      2. Ну ціпа вы зусім не ў курсе, што на гэтым мерапрыемстве працуюць бадай ўсе сусветныя медыяагенствы і ўсе ўдзельнікі разумеюць, што гэта — спосаб быць пачутым і пабачаным. Ну украінцы прывезлі аграменную чорную хмару, каб нагадаць гэтым хіпстарам пра трэцюю сусветную, што набліжаецца да іх буржуазных попаў.

        А саша васілевіч прывёз дранікі, выцінанку і лазню, каб нагадаць, што беларусікі — па-за палітыкай. І галоўнае — усім, літаральна ўсім медыя — нармальна. Крытыкаў — баняць.

Добавить комментарий