На аўкцыён Sotheby’s выстаўленая карціна Суціна за 800 тысяч еўра і нацюрморт Шагала за 350 тысяч

Культура
Марк Шагал. «Кветкі, грушы і вінаград». Фрагмент. Фота: Sotheby’s

Праца мастака беларускага паходжання Хаіма Суціна «Сельскі пейзаж у Серэ» стаў самым дарагім лотам на аўкцыёне імпрэсіяністаў і сучаснага мастацтва Sotheby’s. Таргі пройдуць 21 кастрычніка ў асабняку Sotheby’s у Парыжы.

На аўкцыён Sotheby's выстаўленая карціна Суціна за 800 тысяч еўра і нацюрморт Шагала за 350 тысяч
Хаім Суцін. «Сельскі пейзаж у Серэ». Фота: Sotheby’s.

Алейная карціна была напісана прыкладна ў 1919-1920 гадах. Прадаецца з прыватнай амерыканскай калекцыі. Лот ацэньваецца ад 600 да 800 тысяч еўра.

На аўкцыён Sotheby's выстаўленая карціна Суціна за 800 тысяч еўра і нацюрморт Шагала за 350 тысяч
Марк Шагал. «Кветкі, грушы і вінаград». Фота: Sotheby’s

Таксама на аўкцыён выстаўлены дзве работы Марка Шагала. Першая — «Кветкі, грушы і вінаград» з прыватнай еўрапейскай калекцыі. Праца выканана гуашшу на паперы і датавана 1951-1952 гадамі. Адзначаецца, што сапраўднасць гэтай працы пацверджаная Камітэтам Шагала. Лот ацэньваецца ад 220 да 350 тысяч еўра. Другая работа — «Два букеты» ацэнена ў 200-300 тысяч еўра.

На аўкцыён Sotheby's выстаўленая карціна Суціна за 800 тысяч еўра і нацюрморт Шагала за 350 тысяч
Марк Шагал. «Два букеты». Фота: Sotheby’s

Акрамя беларускіх мастакоў на аўкцыёне будуць прадавацца працы такія знакамітых аўтараў, як Анры Маціс, Амадэа Мадыльяні, П’ер Агюст Рэнуар, Гюстаў Клімт і іншых.

Работы будуць даступныя для прагляду з 14 па 19 кастрычніка ў асабняку Sotheby’s у Парыжы.

У Беларусі карціны мастакоў «Парыжскай школы» захоўваюцца ў галерэі «Арт Беларусь». Праца Хаіма Суціна «Ева» ў 2013 годзе была выкуплена Белгазпрамбанкам на аўкцыёне Sotheby’s за 1 805 000 даляраў. Гэтая карціна стала самым дарагім творам мастацтва, набытым за гады незалежнай Беларусі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: