Музыка як мова свабоды: адкрыты набор на Music Camp у Вільні

Беларускіх і шведскіх музыкаў клічуць на сямідзённы кэмп, дзе галоўным прадметам даследавання стане музыка як інструмент супольнасці і дэмакратычнага самавыяўлення.

Гэта частка вялікай праграмы Creative Communities Acceleration Program (CCAP), якая стварае доўгатэрміновыя сувязі паміж творчымі супольнасцямі Беларусі, Швецыі і Літвы.

Каго шукаюць?

  • Музыкаў, кампазітараў, прадзюсараў, саўнд-артыстаў і іншых музычных практыкаў.
  • Грамадзян Беларусі (незалежна ад краіны пражывання).
  • Крэатыўных спецыялістаў са Швецыі незалежна ад культурнага паходжання.

Што будзе адбывацца?

Па выніках конкурсу будуць адабраныя дзесяць удзельніц і ўдзельнікаў з Беларусі і Швецыі.

Праграма спалучае навучанне і практыку: ад варкшопаў пра ролю музыкі ў культурнай трываласці і сучасныя падыходы да прасоўвання артыстаў да джэм-сэсій, супольнай генерацыі ідэй і стварэння новых музычных трэкаў у міжнародных камандах.

Завершыцца кэмп публічным канцэртам у Вільні.

Калі: 9–16 чэрвеня 2026. Дзе: Вільня, Літва. Мова: англійская.

Падаць заяўку можна да 18 красавіка тут.

Адзначым, што праграма Creative Communities Acceleration Program аб’ядноўвае не толькі музыкаў, але прадстаўнікоў кінаіндустрыі і тэатральных дзеячаў, якія бачаць мастацтва як інструмент свабоды выказвання і грамадскага дыялогу. CCAP уключае тры творчыя рэзідэнцыі, у межах якіх ствараюцца новыя сумесныя праекты і культурныя прадукты ў сферы кіно, музыкі і тэатра. У сакавіку адбылася тэатральная рэзідэнцыя па выніках якой быў прэзентаваны перформанс-прэзентацыя. У чэрвені пройдзе музычная рэзідэнцыя, а ў верасні чакаецца кінакэмп. У сакавіку наступнага года запланавана вучэбная паездка ў Стакгольм для 15 лідэраў і лідарак творчых супольнасцяў з Беларусі і Швецыі, пераважна з ліку ўдзельнікаў кэмпаў. Праграма ўключае сустрэчы з шведскімі партнёрамі, наведванне культурных хабаў і арганізацый, даследаванне індустрый стваральнай эканомікі і прэзентацыю вынікаў кэмпаў для шведскай публікі — праз музыку, кіно і тэатр.

Сачыць за праектам можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!