Канцэрт "Пятлі прыхільнасці". Фота: сацсеткі гурта.
6 верасня музыка Ілля Чарапко-Самахвалаў паведаміў, што пакідае гурт, а ў каментарах да допісу адзначыў, што восеньскі тур гурта пройдзе без яго. Аднак у выніку перамоў музыка вырашыў застацца з гуртом на тры месяцы.
«Увесь дзень прайшоў у перамовах, па выніках — апошні восеньскі тур «ПП» адбудзецца. Інакш на мяне павесяць няўстойку, а я столькі не зарабляю. Так што, так, я адыграю для вас апошні раз у складзе гэтага гурта. Вельмі спадзяюся, што ў гэтым туры маёй бяспецы ўсё ж такі нададуць належную ўвагу», — напісаў музыка.
З 24 кастрычніка па 2 снежня гурт збіраецца ў вялікі тур, які пачнецца ў Вільні і завершыцца ў кіпрскім Лімасоле.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram