Фестываль INEX FEST арганізаваны прадзюсарскай ініцыятывай Inexkult.
25 жніўня ў 19.00 пройдзе апошні паказ гэтага фестывалю — саунд-драма рэжысёркі і выканаўцы Паліны Дабравольскай «Сарматыя». У ёй яна спалучае народную музыку з хіп-хопам.
«Трагічная гісторыя пра немагчымасць укараніцца на чужой зямлі паводле паэмы Марыі Мартысевіч. Гісторыя кахання і смерці. Цёмная, пульсуючая рытмам, пачуццёвая«, — паведамляе анатацыя.
Фестываль «INEX Фэст» праходзіць у Польшчы ў розных лакацыях цягам трох летніх месяцаў. Пачаўся фестываль 12, 13 чэрвеня спектаклем «Шэпт» рэжысёра Рамана Падалякі.
Падчас фестывалю адбылося некалькі прэм’ер — «Плошча Перамогі» паводле Альгерда Бахарэвіча ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева, «Канец паўкабана» Гельмута Кайзара ў пастаноўцы Юры Дзівакова і Паўліны Пракопюк і “рЭвалюцыя Зайца” — інтэрактыўная сустрэча з малодшымі гледачамі рэжысёра Юры Дзівакова з чароўнай сцэнаграфіяй Таццяны Дзіваковай.
Спявачка Паліна Дабравольская ўжо паказвала падчас фестываля музычную пастаноўку — «Выйду з лесу, выцягну хрыбет…»
Білеты на музычны монаспектакль «Сарматыя» можна набыць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: