Музычны праект Sneguole і Уладзь Лянкевіч запісалі сумесна кампазіцыю «Šnar». Бескампрамісную, але ўражвальную

Культура
Вокладка да трэку "Шнар".

«На табе не сыходзіцца касцюм чалавека» — такімі словамі пачынаецца новы музычны твор ад праекта Sneguole і Уладзя Лянкевіча. Кампазіцыя «Šnar», музыку да якой напісала Анастасія Папова, вершы — уласна, паэт, музыка і лідар гурта Syndrom Samazvanca Уладзь, — гэта сем хвілін цёмнай дарогі, якую асвятляюць адно агні багны і ледзь заўважныя срозь хмары зоры.

Трэк пакідае моцнае ўражанне. Праект Sneguol, які стварае зацягваючыя музычныя электронныя ландшафты, сустрэў тут у асобе Уладзя Лянькевіча важны складнік — сэнсавую апору. Бо добры тэкст як можа зрабіць кожны музычны ландшафт больш заўважным, запамінальным, так і наадварот — адвесці ад пагоркаў і лагчын таго ландшафту слухача ў іншыя абшары.

У выпадку са «Шнарам» адбываецца не іначай як магія: музыка Анастасіі Паповай тут разгортваецца сцяжынамі, прапаноўваючы перакрыжаванне электронных гукаў і смычковых, духавыя, бас-гітару, ды шмат чаго яшчэ. Уладзь у сваю чаргу прапаноўвае вобраз, які стаіць за музыкай: аблічча чагосьці, што не дае дыхаць. «Гара, якая ўвашла ў пакой», гара, якая стаіць, і ты яе бачыш, і не можаш адвесці ад яе вачэй. Творцы аказаліся настолькі дакладнымі ў сваіх нюансіроўках, што верыш і ў прысутнасць тое вялікай зямлі, і ў яе за табой няспынны крок.

Вядома, што гара — вобраз ясны, ды ўсё такі адкрыты для прачытанняў. Гара ў кожнага можа быць свая — свайго памеру, колеру і экзістэнцыйнай вагі. Якую ты асабіста здольны (не) вытрымаць.

Слухаць новы трэк можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости