Музычны гурт ASTROŪNA прэзентаваў у мінскім касцёле свой новы альбом Smuha — фотафакт

Культура
Прэзентацыя альбому Smuha. Фота: сацсеткі.

15 студзеня ў касцёле Святога Роха адбыўся канцэрт капэлі ASTROŪNA — прзэнтацыя новага альбому Smuha. У выніку артымалася сапраўднае свята, створанае музыкамі на сцэне, і гледачамі, што шчыльна запоўнілі бажніцу.

Музычны гурт ASTROŪNA прэзентаваў у мінскім касцёле свой новы альбом Smuha - фотафакт
Прэзентацыя альбома Smuha. Фота: сацсеткі

«Гучаньне музыкі, лунаньне сьпеваў чароўна зьнітоўваліся зь дзівоснай рухомай візуалізацыяй на скляпеньнях храму. Марозны вечар звонку, а ў залі — утульна і добра. Імпрэза прамінула, нібы адно імгненьне. Дзякуй усім, хто спрычыніўся!», — напісалі музыкі ў сацсетках.

На сцены касцёла пусцілі праекцыі выцінанак Лізаветы Чырвонцавай.

Музычны гурт ASTROŪNA прэзентаваў у мінскім касцёле свой новы альбом Smuha - фотафакт
Прэзентацыя альбома Smuha. Фота: сацсеткі

Гурт ASTROŪNA выконвае архаічныя беларускія песні ў традыцыйнай манеры — акапэльна і пад акампанемент старажытных інструментаў, сярод якіх ліра, дуда, цымбалы, акарыны, дудкі-спарышы і іншыя.

Музычны гурт ASTROŪNA прэзентаваў у мінскім касцёле свой новы альбом Smuha - фотафакт
Прэзентацыя альбома Smuha. Фота: сацсеткі

«Калектыў, які быў створаны ў гарадскіх умовах, адчувае і хоча перадаць натхненне ад традыцыйнага голаснага спеву. Мы не пераймалі спеваў ад матуль і бабуль, як гэта натуральным чынам адбывалася ў вясковым асяроддзі раней, але аднойчы пачуўшы такі спеў, закахаліся ў яго і захапляемся з кожным днём усё больш. А традыцыйныя беларускія інструменты афарбоўваюць нашыя спевы разнакаляровымі адценнямі, ствараючыне адметнае гучанне.

Многія песні запісаны ўдзельнікамі гурта ў фальклорных экспедыцыях, якія з’яўляюцца нашай школай майстэрства, вялікім захапленнем і крыніцай натхнення. Сёння, калі каляндарныя і сямейныя абрады паступова адыходзяць у гісторыю, даўняя музыка, што суправаджала і агучвала іх, застаецца для нас казачным, чароўным і неверагодна прыцягальным светам, вобраз якога мы імкнёмся захаваць», — пішуць пра сябе музыкі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости