Reform.news

Музей Вольнай Беларусі запрашае на варкшопы па лічбавізацыі калекцый

Reform.news · 14 октября 2025, 13:04

https://reform.news/muzej-volnaj-belarusi-zaprashae-na-varkshopy-pa-lichbavizacyi-kalekcyj/

У межах Беларускай музейнай лабараторыі працягваюцца практыкаарыентаваныя сустрэчы па пытаннях стварэння лічбавых калекцый. На наступнай сустрэчы, якая адбудзецца 20 кастрычніка, адбудуцца варкшопы:

  • 16.00-17.00 «Алічбоўка нумізматычных калекцый у сучасных еўрапейскіх музеях: Нацыянальны музей у Варшаве» (Раман Крыцук, навуковы супрацоўнік у Кабінеце манет і медалёў Нацыянальнага музея ў Варшаве)
  • 17.00-19.00 «Дзе шукаць сродкі для лічбавізацыі калекцый» (Ганна Мальчук-Вакулінская, польская экспертка, доктарка гуманітарных навук і кіраўнічка партала «Kasa na Kulture»).

Варкшопы разлічаны на самае шырокае кола зацікаўленых удзельнікаў – як арганізацый, так і прыватных асобаў. Мова – беларуская і польская.

Прыняць удзел у мерапрыемстве можна ў афлайн і анлайн-фарматах. Рэгістрацыя да 19 кастрычніка ўключна тут.

Дата: 20 кастрычніка

Час: 16.00 — 19.00

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава

Реклама

Добавить комментарий