Музей Вольнай Беларусі выпусціў першы каталог

Культура
Каталог Музея Вольнай Беларусі. Фота: facebook/freebelarusmuseum

Музей Вольнай Беларусі, які размяшчаецца ў Варшаве і збірае артэфакты, звязаныя са шляхам Беларусі да дэмакратычных пераўтварэнняў, выпусціў першы каталог.

На вокладцы яго размешчана выява нацыянальнага сцяга, выкананага Марыяй Грыц, чырвоную паласу сцяга складаюць прозвішчы палітвязняў.

Музей Вольнай Беларусі выпусціў першы каталог
Скрын відэапрэзентацыі каталога Музея Вольнай Беларусі.

Каталог складаецца з чатырох раздзелаў: першы пад назвай «Надзея» прысвечаны непасрэдным падзеям 2020 года, другі — «Ахвярнасць» — прысвечаны беларускім палітвязням, трэці — «Салідарнасць з Украінай» — дэманструе рэчы ваяроў, напрыклад, форму Міраслава Лазоўскага ці сцяг, падораны ўкраінцамі, чацвёрты раздзел — «Супрацьстаянне» — прысвечаны барацьбе, што працягваецца дагэтуль.

Музей Вольнай Беларусі выпусціў першы каталог
Скрын відэапрэзентацыі каталога Музея Вольнай Беларусі.

Тыраж каталога складае 300 экзэмпляраў, яны бескаштоўна перадаюцца беларускім і польскім партнёрам музея. Адзін з экзэмпляраў каталога быў перададзены ў падарунак Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе.

Музей Вольнай Беларусі выпусціў першы каталог
Перадача каталога Анджэю Дудзе. Фота: facebook/freebelarusmuseum

Каталог выйшаў на трох мовах — беларускай, англійскай і польскай.

Музей плануе зрабіць больш поўны каталог пад назвай «Сто артэфактаў беларускага пратэсту».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: