Музей Вольнай Беларусі прымае заяўкі на творчыя праекты ў 2027 годзе

Музей Вольнай Беларусі запрашае творцаў, ініцыятывы і супольнасці дасылаць прапановы культурніцкіх, адукацыйных і грамадскіх праектаў на 2027 год.

Музей прадастаўляе пляцоўку ў цэнтры Варшавы, дапамагае з камунікацыяй і прасоўваннем праекта ў медыя і сацыяльных сетках, падтрымлівае яго рэалізацыю, а пры патрэбе прапануе ментарства.

Сёлета дзякуючы конкурсу творчых праектаў у музеі адбыліся выстава Фёдара Кісялёва і выстава Кацярыны Андрэевай «Галасы».

Таксама прайшла прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіцкі край у 1939–1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» і пачалося супрацоўніцтва з выдавецтвам «Гутэнберг».

Прапановы чакаюць да 15 снежня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram