Музей Вольнай Беларусі прымае заяўкі на творчыя праекты ў 2027 годзе
Reform.news · 24 ноября 2026, 19:10
https://reform.news/muzej-volnaj-belarusi-prymae-zaja-ki-na-tvorchyja-praekty-2027-godze/Музей Вольнай Беларусі запрашае творцаў, ініцыятывы і супольнасці дасылаць прапановы культурніцкіх, адукацыйных і грамадскіх праектаў на 2027 год.
Музей прадастаўляе пляцоўку ў цэнтры Варшавы, дапамагае з камунікацыяй і прасоўваннем праекта ў медыя і сацыяльных сетках, падтрымлівае яго рэалізацыю, а пры патрэбе прапануе ментарства.
Сёлета дзякуючы конкурсу творчых праектаў у музеі адбыліся выстава Фёдара Кісялёва і выстава Кацярыны Андрэевай «Галасы».
Таксама прайшла прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіцкі край у 1939–1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» і пачалося супрацоўніцтва з выдавецтвам «Гутэнберг».
Прапановы чакаюць да 15 снежня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
