Музей Вольнай Беларусі працягвае ладзіць варкшопы па стварэнні лічбавых калекцый

Культура
Музей Вольнай Беларусі. Фота: Google Maps

18 лістапада 2025 года ў Музеі Вольнай Беларусі (Варшава), а таксама ў анлайн-фармаце, у межах працы Беларускай музейнай лабараторыі, пройдзе ўжо чацвёртая па ліку сустрэча, прысвечаная пытанням стварэння і выкарыстання лічбавых калекцый.

Серыя варкшопаў па гэтай тэме аб’яднала спецыялістаў музейнай справы, архіваў і бібліятэк, якія ствараюць беларускія лічбавыя калекцыі ва ўмовах эміграцыі. Падчас сустрэч сваім досведам па фарміраванні і развіцці беларускіх электронных калекцый падзяліліся прадстаўнікі культурніцкіх інстытуцый з Варшавы, Лондана, Вільні, а таксама электроннай бібліятэкі «Камунікат».

Музей Вольнай Беларусі працягвае ладзіць варкшопы па стварэнні лічбавых калекцый
Фота: Музей Вольнай Беларусі

Адначасова ўдзельнікам лабараторыі быў прадстаўлены практычны вопыт польскіх устаноў па фандрайзінгу і выкарыстанню штучнага інтэлекту ў пошуках сродкаў на праекты ў сферы лічбавізацыі культурнай спадчыны.

Наступная сустрэча, якая адбудзецца ў аўторак, таксама мае практыкаарыентаваны характар. Спецыялісты польскіх устаноў — Цэнтра грамадскай архівацыі (Centrum Archiwistyki Społecznej) і Пазнанскага цэнтра суперкамп’ютарна-сеткавых тэхналогій (Poznańskie Centrum Superkomputerowo-Sieciowe (PCSS) распавядуць пра еўрапейскія лічбавыя платформы і інструменты для размяшчэння лічбавых калекцый, а куратарка Віленскага беларускага музея імя І. Луцкевіча (Паўліна Вітушчанка) раскажа аб падрыхтоўцы аб’ектаў і дакументаў да лічбавізацыі.

Мовы сустрэчы — беларуская і польская, удзел можна прыняць у анлайн і афлайн-фарматах па папярэдняй рэгістрацыі.

Музей Вольнай Беларусі працягвае ладзіць варкшопы па стварэнні лічбавых калекцый

Час правядзення:12:00 – 18.00.

Серыя варкшопаў, прысвечаных лічбавізацыі музейных калекцый, праходзіць у межах праекта «Лічбавізацыя і прадастаўленне доступу да матэрыялаў Музея Вольнай Беларусі», які адбываецца ў межах праграммы «Лічбавая культура 2025» і сафінансаваны за кошт сродкаў Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, атрыманых з Фонду падтрымкі культуры — дзяржаўнага мэтавага фонду.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости