Музей Метраполітэн у Нью-Ёрку прызнаў Архіпа Куінджы і Ілью Рэпіна ўкраінскімі, а не рускімі мастакамі

Музей мастацтваў Метраполітэн у Нью-Ёрку прызнаў Архіпа Куінджы ўкраінскім мастаком. Яшчэ ў снежні 2022 года яго падпісвалі рускім мастаком.

Пра гэта паведаміла ўкраінская журналістка і гісторык мастацтва Аксана Сяменік.

Па яе словах, на сайце „прыбралі ганебную згадку аб тым, што «artist celebrating both in Russia and Ukraine» (мастак, прызнаны ў Расіі і Украіне) і паведамілі, што ў сакавіку 2022 года мастацкі музей Куінджы ў Марыупалі быў знішчаны авіяўдарам з боку Расіі».

Таксама ў подпісе да партрэта пісьменніка Усевалада Гаршына (1884), які захоўваецца ў калекцыі музея, з нядаўніх часоў значыцца, што гэта праца ўкраінца Іллі Рэпіна.

Яшчэ раней музей перайменаваў карціну французскага мастака Эдгара Дэга «Рускія танцоўшчыцы». Твор атрымаў назву «Танцоўшчыцы ва ўкраінскім уборы».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.