Музей гісторыі рэлігіі правядзе экскурсію, прысвечаную італьянскім уплывам у гісторыі і культуры Гродна

У суботу, 13 студзеня, Музей гісторыі рэлігіі кліча на экскурсію, прысвечаную італьянскім уплывам на гісторыю горада Гродна.

Суботняе мерапрыемства пачнецца з куратарскай экскурсіі па музейнай выставе «Італія далёкая і блізкая», на якой прэзентаваныя беларуска-італьянскія сувязі і іх уплыў на нашу культуру.

Пасля запрашаюць агледзець экспазіцыю Музея гісторыі рэлігіі і даведацца пра ўклад святога Францішка Асізскага з Італіі ў беларускую культуру.

У другой частцы — наведванне касцёла Панны Марыі Анёльскай, які размешчаны на тэрыторыі былога францысканскага кляштара.

У экскурсію ўваходзіць агляд самага старога дрэва ў горадзе і самага старога аргана ў Беларусі, а таксама найстарэйшай механічнай батлейкі ў краіне.

У праграме:

  • Экскурсія ў Музеі гісторыі рэлігіі «Італія далёкая і блізкая»;
  • Шпацыр па пастаяннай экспазіцыі;
  • Наведванне касцёла Панны Марыі Анёльскай;
  • Узняцце да аргана;
  • Сюрпрыз ад прыхаджан.

Квіткі — 20 рублёў.

Запісацца на экскурсію можна па гарадскім нумары 718707 ці праз дырэкт інстаграма музея.

Дата: 13 студзеня

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Гродна

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.