Мурал «Надземная ветка метро» ў Мінску на Куйбышава прыбралі. Але мастак хоча стварыць новы — у Тбілісі

Вядомая стрыт-праца сузнавальніка студыі Hutka Smachnaa, мастака Андрэя Бусла “Надземная ветка метро” на вуліцы Куйбышева ў Мінску пару дзён таму знікла за рэкламай букмекерскай канторы. Прычым кампанія, якая закрыла «арыгінальную працу» стрыт-мастака, паўтарыла матыў цягніка на прамацыйным банеры.

Андрэй Бусел пракаментаваў знікненне сваёй работы.

Наконт гісторыі з цягніком, гэта, вядома, сумна, але стараюся думаць пра станоўчыя моманты, рэальныя ці магчымыя, — напісаў ён у сваіх сацсетках.

Так выглядала вядомая стрыт-праца. Фота: Citydog.by.

— Па-першае, такое ўжо было, цягнік завесілі рэкламай Mango, а потым банер шчасна знялі, гэта быў абсалютна правамерны момант і наш касяк, што не ўдакладнілі ўсе моманты, — узгадвае гісторыю мурала мастак. — Магчыма, завод з дапамогай рэкламы хоча зарабіць і аднавіць цягнік на двух фасадах? — разважае ён.

— Першапачатковы папяровы цягнік нікуды не падзеўся, і калі здымуць гэтую рэкламу, вы яшчэ яго ўбачыце, — спадзяецца дызайнер.

— А калі банер, які мы павесілі ў 2021 годзе, усё ж знялі, — я змагу нармальна спаць па начах, — разглядае і такую сітуацыю Андрэй Бусел. — Яго мантаж і эксплуатацыя — вельмі дарагія і стрэсавыя. Аднойчы парывам ветру яго крыху сарвала, рамонт абышоўся мне ў 600$, — узгадвае аўтар. — Дарэчы, дзякуй! Мне тады даляраў 100 заданацілі сябры.

— І апошняе, — дадае мастак. — Я летась задумаў зрабіць праект з цягніком у Тбілісі, гэта будзе яшчэ больш грандыёзна, — падзяліўся ён навіной. — Зараз мы шукаем фундатараў (там невялікая сума). Калі ёсць ідэі, куды можна звярнуцца, ці вы жадаеце паўдзельнічаць як мастак ці валанцёр, — напішыце, я раскажу, — звярнуўся да патэнцыйных партнёраў аўтар «Надземнай веткі метро».

Так ствараўся мурал у 2019 годзе. Фота: Yulia Savvich, facebook.com/vulicabrasil.

Як пацвердзіў Андрэй Бусел Reform.by, па пытаннях супрацоўніцтва наконт будучага мурала можна звяртацца наўпрост у яго сацыяльныя сеткі — у дырэкт.

Нагадаем, што стрыт “Надземная ветка метро” з’явіўся на сцяне галерэі, якая злучае карпусы завода «Гарызонт» на Куйбышава, у 2019 годзе. Мурал быў выкананы ў рамках фестываля вулічнай культуры Vulica Brazil і быў узгоднены з гарадскімі ўладамі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!