Монаспектакль Паўла Гарадніцкага «Паслязаўтра будзе заўтра» пакажуць падчас кампаніі «Тыдзень супраць катаванняў»
Reform.news · 25 июня 2025, 19:06
https://reform.news/monaspektakl-pa-la-garadnickaga-pasljaza-tra-budze-za-tra-pakazhuc-padchas-kampanii-tydzen-suprac-katavannja/«Тыдзень супраць катаванняў» арганізуюць «Прававая ініцыятыва», «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі» і партнёры, каб прыцягнуць увагу да сістэмнага гвалту ў Беларусі.
Мерапрыемствы запланаваны ў Варшаве і Вільні афлайн і анлайн. Сярод іх – і культурныя падзеі. Напрыклад, 27 чэрвеня ў 19.00 у Вільні адбудзецца прэзентацыя музычнага кліпа, прысвечанага палітзняволеным у Беларусі.
А з 28 па 29 чэрвеня на YouTube-канале «Прававой ініцыятывы» пройдзе анлайн-паказ монаспектакля «Паслязаўтра будзе заўтра» Паўла Гарадніцкага. Спектакль створаны па замове «Прававой ініцыятывы» і ўжо не першы раз становіцца часткай праграмы «Тыдня супраць катаванняў». Пастаноўка распавядае рэальную гісторыю затрымання, знаходжання за кратамі і вызвалення палітвязня. Аднак нават у зняволенні ў героя застаецца галоўнае — годнасць, чалавечнасць і надзея.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
