Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі прымае заяўкі на гранты для навукоўцаў, а таксама збірае прапановы на прэмію за лепшыя навуковыя публікацыі
Гранты на падрыхтоўку да публікацыі (разам з праектам Scholars for Belarus)
Фінансаванне для навукоўцаў, якія рыхтуюць да выдання манаграфію ці артыкул. Асабліва вітаюцца заяўкі маладых даследчыкаў/-ц і тых, хто рыхтуе першую кнігу або працу па дысертацыі.
Падыходзяць:
- Манаграфіі і навуковыя артыкулы
- Тэксты, якія яшчэ не былі апублікаваныя (цалкам або часткова)
- Працоўныя мовы: беларуская, англійская, руская
- Таксама разглядаюцца працы з некалькімі аўтар(к)амі.
Грант можа быць выкарыстаны на:
- Рэдагаванне, пераклад, вёрстку
- Аплату збору за публікацыю
- Выкуп правоў на адкрыты доступ
- Дапрацоўку тэксту перад друкам.
Прэмія за найлепшыя навуковыя публікацыі, якія выйшлі ў 2023 або 2024
Прапанаваць можна як сваю, так і чужую працу па трох напрамках:
- Гісторыя
- Гуманітарныя навукі
- Сацыяльна-палітычныя навукі.
Вынікі будуць абвешчаны 26 верасня 2025 падчас XII Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Берліне.
Дэдлайн: 1 чэрвеня.
Падрабязнасці тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram