Міністр культуры Руслан Чарнецкі праспяваў песню «Я — Белорус» у стылі расійскага Шамана

Культура
Руслан Чарнецкі. Фота: сацсеткі.

Міністр культуры Руслан Чарнецкі, па сумяшчальніцтву — актор тэатра і кіно, анансаваў прэм’еру кліпа на песню «Я — Белорус». Пачынаецца песня, як можна гэта трактаваць, з апісання грамадска-палітычнай сітуацыі: «Ветры над головой летают».

Далей спявак з відавочным выклікам паведамляе, што ён «родился и вырос здесь». І паступова, пасля заявы, што «я — белорус», цалкам у русле пануючай расійскай ідэалогіі ўдакладняе, што ён «белорус» насуперак.

Цяжка не заўважыць яўныя алюзіі на песню «Я — русский» Шамана. Нават атмасферныя ўмовы такія ж. Шаман спявае: «Надо мной летает вольный ветер». Ідэалагічныя ўстаноўкі таксама аднолькавыя: «Меня не сломать», «Я русский всему миру назло»...

Новы міністр культуры таксама дэкларуе тое, што быць «белорусом» — значыць быць супраць тых, каму не падабаецца «что у нас все хорошо», і супраць тых, якія стагоддзямі даводзяць «нам о своем превосходстве». І завяршае сімптаматычнай фразай: «Чужого не надо, но своего не отдам».

Дарэчы, цікава, як у тэкст песні ўпісалі намёк для патэнцыйных прыхільнікаў: «Открыты двери для самых верных»…

Можна лічыць, што праграму развіцця свайго ведамства міністр выклаў у даволі ясных фразах. Гэты выразны пасыл сведчыць толькі пра адно: дзяржаўная культура бярэ на ўзбраенне агрэсіўную антыеўрапейскую і антыдэмакратычную рыторыку Расіі і плануе развівацца ў яе фарватары.

Аўтар слоў і музыкі песні — Аляксандр Сухараў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: