Мікола Дзядок прэзентуе ў Вільні кнігу пра гарадзенскую турму
Reform.news · 25 мая 2026, 17:47
https://reform.news/mikola-dzjadok-prjezentue-vilni-knigu-pra-garadzenskuju-turmu/31 траўня ў творчай прасторы Zolаk у Вільні адбудзецца прэзентацыя новай кнігі «Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах» былога палітвязня Міколы Дзядка. Кніга выйшла ў выдавецтве «Камунікат» на беларускай і расейскай мовах.
Гэта першая кніга, напісаная аўтарам пасля вызвалення. У ёй Мікола Дзядок з максімальна даступнай выразнасцю і шчырасцю выклаў досвед самага цяжкага перыяду свайго зняволення: 7 месяцаў у гэтак званых «кішэнях» — малюсенькіх адзіночках у Гарадзенскай турме. Адзіночках, у якіх часта паміраюць людзі.
На сустрэчы Мікола Дзядок раскажа пра саму кнігу, пра метады вярбоўкі агентуры ў Гарадзенскай турме, падзяліцца тымі спосабамі ратавання псіхікі, якія дапамаглі самому аўтару пазбегнуць самагубства і ментальнага разладу.
Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
