Менеджар і рэкламшчык Аляксандр Дземідовіч напісаў кнігу пра свой арышт і злачынствы ўлады пасля выбараў 2020 года

Культура
Фота:facebook.com/alexander.demidovich.

У выдавецтве «Кнігаўка» Андрэя Янушкевіча выйшла кніга экс-камерцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў Silver Screen, праект-менеджара і рэкламшчыка Аляксандра Дземідовіча «Записки несостоявшегося «химика». Па словах выдаўца, «гэта гісторыя-дакумент, у якой засведчаны погляд аднаго чалавека, які прайшоў так шмат, каму знаёмыя «кругі пекла» рэпрэсіўнай машыны ў РБ».

У кнізе Аляксандр Дземідовіч, які раней гэтаксама супрацоўнічаў і з TUT.BY, распавядае пра свой арышт, які змяніў яго жыццё назаўжды, і далейшыя «прыгоды» на Акрэсціна, Валадарцы, пра ўцёкі ў Літву.

Аўтар шчыра падзяліўся сваімі разважаннямі, што прымусіла яго «ўзяцца за пяро». Тым больш, што кнігу Аляксандру было пісаць псіхалагічна цяжка.

«Я глыбока перакананы, што нечалавечыя ўмовы ўтрымання, здзекі, пабоі, псіхалагічны ціск і іншыя злачынствы, якім падвяргаліся многія беларусы пасля мірных пратэстаў 2020 года, павінны быць задакументаваны», — напісаў аўтар у сваіх сацсетках.

Менеджар і рэкламшчык Аляксандр Дземідовіч напісаў кнігу пра свой арышт і злачынствы ўлады пасля выбараў 2020 года
Фота: knihauka.com.

Аўтарская анатацыя да выдання гучыць так:

«Я всегда хотел писать. Подспудно. Особо не надеясь, что из этого выйдет что-то путное. Но стало получаться. Сначала графоманские статьи. Потом лучше. Появился собственный стиль. Я всегда любил это состояние «прихода», когда словно сидишь за ткацким станком и формируешь из своих мыслей интересные словесные паттерны.

Незаметно для себя я стал колумнистом глянцевых журналов, блогером портала маркетингового сообщества. Это было жирное и беззаботное время с 2008 по 2018 год. Ослепленные консьюмеризмом и пороками, мы не замечали, что в действительности происходит в нашей стране. Было очень удобно жить в центре Минска, тусить на Октябрьской и не обращать внимания на происходящее в застенках КГБ всего в нескольких сотнях метров от тебя.

Хвала небесам, мы прозрели! Теперь я в безопасности. И когда меня спрашивают, зачем я решился на написание дневника или не мазохист ли я, раз готов снова погружаться в эти переживания, у меня только один ответ: мы должны засвидетельствовать все преступления после выборов 2020 года. Если бы до 2020-го это делалось своевременно, то, вполне вероятно, получилось бы избежать такого уровня насилия, покалеченных судеб и горьких слез».

Аляксандр Дземідовіч быў затрыманы ў маі 2022 года і асуджаны на 2.5 гадоў «хіміі» за грубае парушэння парадку па ч. 1 арт. 342 КК. Палітзняволенага вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбыцця пакарання. Аляксандру Дземідовічу ўдалося выехаць з Беларусі.

Набыць кнігу «Записки несостоявшегося «химика» можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: