Медаль Ордэна Пагоні ад Рады БНР уручаны праваабаронцы Аліне Нагорнай у Вільні

Культура
Фота: сацсеткі Рады БНР.

Намеснік Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) Мікалай Пачкаеў уручыў Медаль Ордэна Пагоні праваабаронцы і публіцыстцы Аліне Нагорнай. Узнагарода, прысуджаная Радай БНР яшчэ ў 2023 годзе, прызначана за шматгадовую дзейнасць дзеля абароны правоў беларусаў на нацыянальную мову.

Узнагароджанне адбылося ў Вільні 13 лістапада і стала сімвалічным прызнаннем працы спадарыні Нагорнай, якая, як адзначаецца, вяла сваю дзейнасць «у абставінах асабістай небяспекі» ў Беларусі да восені 2023 года.

Сама Аліна Нагорная пракаментавала падзею, падкрэсліўшы, што цяжкасці — у тым ліку рэпрэсіі, выгнанне і асабістыя трагедыі — не спынілі яе працу.

«Рэпрэсіі, хаванне, выгнанне, мацярынства і асабістыя трагедыі не спынілі мяне ў дзейнасці, і я шчыра радуюся гэтаму», — напісала яна ў сацсетках.

Нягледзячы на эміграцыю, Аліна Нагорная актыўна працуе над новым праектамі. Сярод іх — Беларуская АЗБУКА для дзяцей з нацыянальным кантэкстам, а таксама кніга пра сэксуалізаваны гвалт у дачыненні да дзяцей, для выдання якой аўтарка шукае фінансаванне і зацікаўленых выдаўцоў.

Працягвае яна таксама і інфармацыйную кампанію пра дыскрымінацыю беларускай мовы ў сацыяльных сетках (@mova.404 і @mova_not_found).

Медаль ордэна Пагоні, у арыгінале «Мэдаль ордэна Пагоні» — узнагарода Рады БНР. Заснавана паводле ўнесеных у Статут Ордэна Пагоні паправак ад 24 лістапада 2022 года. Узнагарода ўручаецца беларускім грамадзянам і замежнікам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости