Мастак Алег Юшко запрашае зазірнуць у «чорную скрыню»

Культура
Мастак Алег Юшко падчас працы над архівам Музея рэнтгена ў горадзе Рэмшайд. Фота: Сара Хрыст.

Сёння дапоўненая рэальнасць, учора — рэнтгенаўскія промні. Мастак Алег Юшко ведае, як злучыць розныя тэхналогіі. У сваім праекце «X3-box» аўтар пагрузіўся ў архіў нямецкага рэнтгенаўскага музея і заняўся вывучэннем гісторыі рэнтгенаўскай тэхнікі. А вынікі паказаў на выставе, якая цяпер працуе ва ўніверсітэце Віттэна.

На пытанне, чаму рэнтген, адказвае, што дапоўненую рэальнасць — AR-тэхналогію — ён успрымае як сучасную версію рэнтгенаўскіх прамянёў: як рэнтгенаўская тэхніка стварае выявы таго, што здаецца схаваным у целах і структурах, так і дапоўненая рэальнасць робіць бачным нябачнае.

Мастак Алег Юшко запрашае зазірнуць у «чорную скрыню»
3D-рэканструкцыя рэнтгенаўскай трубкі са збору Музея рэнтгена. Фота: uni-wh.

Медыямастак Алег Юшко родам з Беларусі, але жыве ў Дзюсельдорфе. Ён займаецца даследаваннямі свядомасці чалавека, якая змяняецца пад уплывам навукі і тэхнікі. На працягу апошніх гадоў мастак працуе з дапоўненай рэальнасцю, напрыклад, размяшчае ў грамадскіх месцах творы мастацтва, якія можна ўбачыць – часам відавочна, часам утоена – толькі з дапамогай прыкладанняў для смартфонаў.

Мастак Алег Юшко запрашае зазірнуць у «чорную скрыню»
На выставе «X3-box». Фота прадастаўлена аўтарам.

У выніку алічбоўвання выбраных экспанатаў калекцыі рэнтгенаўскіх трубак Музея рэнтгена ў горадзе Рэмшайд з’явілася AR-скульптура. Убачыць яе няпроста. Мабільны дадатак Алега Юшко дазваляе зазірнуць у «чорную скрыню», якая кожны раз будзе ўтрымліваць новы аб’ект з музея рэнтгена.

Мастак Алег Юшко запрашае зазірнуць у «чорную скрыню»
На выставе «X3-box». Фота прадастаўлена аўтарам.

Прычым ніколі невядома, што будзе ўнутры. Кожны новы погляд правакуе змену, у выніку з’яўляецца новы аб’ект.

Такім чынам мастак запрашае да гульнёвага адкрыцця музейных экспанатаў, якія ў большасці выпадкаў засталіся б недаступнымі для публікі.

Куратарка выставы — Лара Перскі — таксама з Беларусі. Выстава будзе працаваць да 22 снежня 2023 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: