Фатографка Марына Брадоўская пакінула Украіну яшчэ напачатку вайны. З таго часу ёй даводзілася шукаць прытулак у розных дамах па ўсёй Еўропе. Пакоі ў кватэрах, інтэрнатах і мастацкіх студыях сталі для яе часовым жыллём перад вяртаннем дадому. Аўтарка захавала гэты вопыт у сваёй серыі, — піша ўкраінскае выданне Bird in flight.
«Я змяніла даволі шмат месцаў – рэзідэнцыі для мастакоў, кватэры і дамы людзей, якіх я ніколі раней не ведала… Кожны пакой, кожная спальня былі для мяне маленькім экскурсам у свет гэтага чалавека.
Я адчула дзіўнае спалучэнне пачуццяў падзякі, цікаўнасці і смутку. І я вырашыла замацаваць гэты вопыт для сябе. Я паглядзела на фатаграфіі, якія я зрабіла раней, і знайшла амаль усе свае ложкі на фотаздымках. Я падумала: цікава, колькі яшчэ такіх начэй будзе наперадзе? І дзе скончыцца гэты дзіўны маршрут?»
«Ва ўсіх нас розны вопыт падчас гэтай вайны, — тлумачыць свой канцэпт Марына Брадоўская, — і амаль усе абясцэньваюць свой уласны вопыт, таму што заўсёды ёсць гора, большае, чым наша. Я не магу здымаць вайну, я не магу здымаць сацыяльныя праекты: гэта занадта цяжка для мяне эмацыйна. Я канцэнтруюся на ўласным вопыце і перажываннях і стараюся быць максімальна сумленным у іх«.
Серыю аўтарка распачала здымкамі падвале морга ў Кіеве, дзе працавала мама сяброўкі. Бо гэта была бальніца, і людзі, якія там хаваліся, былі ўпэўненыя, што па бальніцы не будуць страляць. Праз хуткі час Марына з’ехала з Украіны.
«Мастацтва дапамагае мне перажыць траўматычны вопыт, — апісвае аўтарка завяршэнне свайго праекта. — Мне вельмі хацелася, каб у маёй серыі фатаграфій быў шчаслівы канец, а апошняя фатаграфія была са мной на ложку дома. Так і здарылася. Так будзе і з вайной. Аднойчы мы ўсе зноў апынемся ў ложках у нашых дамах, і вайна застанецца толькі ў нашых страшных снах«.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: