Мастачка з Падляшша Малгажата Дмітрук паказала на трыенале ў Лодзі дваццаціметровы твор пра мяжу і малую радзіму

Мастачка беларускага паходжання Малгажата Дмітрук удзельнічае у Лодзкай трыенале тэкстылю, якая сёлета мае лозунг «Дэканструкцыя / рэканструкцыя». Яе праца называецца «Пераход» і суправаджаецца адмысловым каментаром: «Лес. Цёмны лес. Людзі ў лесе. Маткі з дзецьмі ў лесе. Магілы ў лесе. Смерць, якая ведае жыццё. Пераход праз Падляшша. Праз раку. Праз пушчу. Праз зіму да вясны. З надзеяй. У пошуку бяспечнага дому». Гэты пералік пачынаецца як апісанне сюжэтаў доўгай і вялізнай кампазіцыі, што закранае падзеі на родным Падляшшы, а пасля разумееш, што ён хутчэй пра сутнасць і матывацыю. А назва — не пра перамяшчэнне з адной лакацыі ў іншую, а пра ўнутраны пераход — з цемры да святла.

Малгажата Дмітрук. Пераход. Аўтарская тэхніка. Фота: reform.news

Нездарма у гэтым творы столькі кантрастаў: шмат трагедыі, болю і адначасова — замілавання.

Малгажата Дмітрук. Пераход. Аўтарская тэхніка. Фота: reform.news

Мастачка працавала над тэкстыльнай кампазіцыяй амаль два гады, пастаянна маніторыла навіны на мяжы і задавала сабе пытанне: як гэта магчыма, што ў яе родных мясцінах гінуць маці з дзецьмі.

Малгажата Дмітрук. Пераход. Аўтарская тэхніка. Фота: reform.news

Малгажыта Дмітрук нарадзілася ў Бельску-Падляскім у беларускай сямі. Вучылася на факультэце графікі Беларускай акадэміі мастацтваў, у 1995-1999 гадах працягнула навучанне ў Варшаўскай акадэміі мастацтва, дзе цяпер выкладае. Займаецца графікай, жывапісам, арт-кнігамі, аўтарскім тэкстылем, аб’ектамі і інсталяцыямі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!