Мара Тамковіч атрымала прэмію Гільдыі польскіх рэжысёраў за фільм «Пад шэрым небам»

Главное
Фота: facebook.com/mara.tamkovich

Беларуская рэжысёрка Мара Тамковіч паведаміла ў сацсетках, што яна атрымала прэмію Гільдыі польскіх рэжысёраў за стужку «Пад шэрым небам» пра беларускіх зняволеных журналістаў.

Прэмія носіць імя Кшыштафа Краўзэ і накіравана на тое, каб ацаніць аўтараў, якія абапіраюцца на каштоўнасці, выяўленыя ў працах гэтага вялікага польскага рэжысёра.

«Для мяне вялікі гонар атрымаць такое прызнанне ад маіх паважаных калегаў. Дзякуй Гільдыі польскіх рэжысёраў і ўсім, хто прагаласаваў за фільм», — піша рэжысёрка і перадае віншаванні здымачнай групе і акцёрскаму складу, бо гэта прызнанне і іх працы. Таксама яна перадае падзяку Польскаму інстытуту кінамастацтва за фінансаванне фільма і медыякарпарацыі за тое, што яны ўзялі на сябе рызыку і спрадзюсавалі яго.

«Каця Андрэева і Ігар Ільяш, гэта заўсёды было для вас. Не магу дачакацца, калі вы зноў здабудзеце свабоду», — падсумоўвае свой допіс Мара Тамковіч.

Мара Тамковіч атрымала прэмію Гільдыі польскіх рэжысёраў за фільм «Пад шэрым небам»

На сайце Гільдыі польскіх рэжысёраў паведамляецца, што Мара Тамковіч «з глыбокім пачуццём адказнасці бязлітасна даследуе праўдзівасць сувязі і сілу адданасці».

«Фільм Тамковіч вельмі сціплы, амаль мінімалістычны ў фармальным плане. У ім няма упрыгажэнняў, няма феерверкаў, няма эфектаў. Рэжысёр паслядоўна стрымлівае імкненне да пастановачнага імпульсу — прытрымліваецца рэпарцёрскага тону, блізкага да дакументальнага. Гэта ясна відаць, калі падчас фінальных тытраў з’яўляюцца архіўныя кадры з тэлебачання «Белсат» і з рэальнага судовага працэсу. Яны мала чым адрозніваюцца ад сцэн з фільма.

Такая форма, як у ранніх фільмах Кесьлёўскага, дазваляе засяродзіцца на падзеях і персанажах гэтай драмы. У гледачоў можа скласціся ўражанне, што яны прабіраюцца разам з героямі праз сапраўдны кафкаўскі лабірынт таталітарнай судовай сістэмы.

Фільм Тамковіч, які глядзяць у Польшчы, прымушае крыху па-іншаму думаць аб волі і аб тым, што тут можна свабодна казаць усё, што заўгодна, і тут могуць стварацца такія карціны. Па гэтых дзвюх прычынах гэта вельмі важны фільм», — цытуе Гільдыя польскіх рэжысёраў рэпартаж Пшэмыслава Гульды з «Gazeta Wyborcza».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости