Мара Тамковіч, Аляксей Палуян і Ірэна Кацяловіч увайшлі ў журы прэстыжных фестываляў у Гдыні і Кіеве

Культура
Мара Тамковіч, Аляксей Палуян і Ірэна Кацяловіч былі запрошаны ў журы фестываляў у Гдыні і Адэсе.

Мара Тамковіч, Аляксей Палуян і Ірэна Кацяловіч — тры прадстаўнікі беларускага незалежнага кіно ўвайшлі ў склад журы двух прэстыжных кінафестываляў.

Так, беларуска-польская рэжысёрка Мара Тамковіч будзе судзіць рэжысёрскія дэбюты ў адпаведнай секцыі на Фестывалі польскіх ігравых фільмаў у Гдыні, які распачынаецца ўжо ў панядзелак, 22 верасня.

Летась кінематаграфістка стала ўладальніцай узнагароды «Найлепшы дэбют» за сваю карціну «Пад шэрым небам», натхнёнай гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша; фільм сёлета выйшаў у пракат у Польшчы і працягвае сваю фестывальную гісторыю. Зараз Мару Тамковіч запрасілі на адзін з найстарэйшых кінафестываляў у Польшчы — форум сёлета праходзіць ужо ў 50-ты раз — ужо ў якасці журы.

Аўтар дакументальнай стужкі «Смеласць», а таксама новага кінапраекта «Спадчына», які намінуецца на ўзнагароду «Найлепшы сцэнар» на Гесэнаўскай кінапрэміі-2025 Аляксей Палуян увайшоў у каманду Журы нацыянальнага конкурсу Адэскага міжнароднага кінафестывалю.

У журы Еўрапейскага конкурсу адэскага ж кінафоруму можна ўбачыць імя Ірэны Кацяловіч — беларускага кінакрытыка, сябра FIPRESCI, адной з заснавальніц Беларускай незалежнай кінаакадэміі і Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас».

«Я заўсёды шчаслівая нагодам паехаць ва Украіну, а праз гэтае запрашэнне свячуся асабліва», — адзначыла яна.

16-ты Адэскі міжнародны кінафестываль пачне сваю працу 24 верасня ў Кіеве.

Нагадаем, што ў 2018 годзе Гран-пры найбуйнейшага кінафоруму Украіны ўзяла карціна беларуска-амерыканскай кінематаграфісткі Дар’і Жук — «Крышталь».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости