«Маляванка» ад Мінсувязі, Караткевіч і Вольны хор — ад пошты Польшчы: з’явіліся новыя беларускія паштовыя маркі

11 студзеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Маляванка», паведамляе тэлеграм-канал Белпошты. Тыраж складзе па 30 тыс. экзэмпляраў. Фота на марках Сяргея Плыткевіча, дызайнер — Яўгенія Бедонік.

Маркі з серыі «Маляванка». Фота: t.me/BelpostNews

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Заслаўе». У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Маркі з серыі «Маляванка». Фота: t.me/BelpostNews

Другая навінка беларускай філатэліі выдадзена Поштай Польшчы праз паслугу «Мая марка» (маркі замаўляе не дзяржава і яе паштовая служба, а нейкая прыватная асоба), гэта маркавы лісток, прысвечаны беларускай культуры, піша «Радыё Рацыя».

Маркавы лісток эмігранцкай беларускай філатэліі. Фота: racyja

Першая марка прысвечана Вольнаму хору, які выконвае песню «Муры». Другая — Беларускаму Свабоднаму тэатру, з афішай оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», і фатаграфіяй з фінальным выхадам украінскіх і беларускіх артыстаў.

Трэцяя марка прысвечана Вольным Купалаўцам. На марцы сцэна з паэмы «Дзяды» Адама Міцкевіча. На палях маркавага ліста партрэты Уладзіміра Караткевіча, аўтара кнігі «Дзікае паляванне караля Стаха» і Адама Міцкевіча, аўтара паэмы «Дзяды».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!