Рэпер Face (Іван Дрэмін), абвешчаны ў Расіі «замежным агентам», падчас свайго канцэрта ў Варшаве заклікаў беларускага музыку Макса Каржа вызначыцца з пазіцыяй і «не сядзець на двух крэслах».
Выступаючы на канцэрце ў рамках варшаўскага фестывалю READY FEST, рэпер Face звярнуўся са сцэны да гледачоў, нагадаўшы, што яго краіна ўварвалася ў суседнюю краіну, якую ён вельмі палюбіў, калі даваў там канцэрты.
«Я не буду цяпер казаць пра тое, як людзі паміраюць, крычаць, прабачце мяне, спыні вайну, бл*дзь, — сказаў музыка. — Не, так не працуе, на жаль, так не працуе. І мне б хацелася, каб такія артысты, як Макс Корж, казалі наўпрост, калі на іх ходзіць 70 тысяч людзей — рускіх, украінцаў і беларусаў. Ты — чалавек, які можа сапраўды неяк гэтых людзей паміж сабой склеіць. Яны на тваім канцэрце ўсе разам, нягледзячы на вайну, нягледзячы на ўсю ху*ню.
Таму Макс, па-братэрску, кажы як ёсць ёсць, хопіць віляць на*уй хвастом.
І ўсім раю не сядзець на двух крэслах, а казаць як ёсць. Таму што гэта нам трэба для саміх сябе, інакш нас усе гэтыя у*бішчныя людзі на*уй зжаруць на гэтай планеце».
Нагадаем, што Макс Корж 9 жніўня даў канцэрт у Варшаве, куды прыйшлі і ўкраінцы. На мерапрыемстве музыка звярнуўся да гледачоў са словамі: «У закладніках агромністая колькасць людзей. Уся краіна ў закладніках. Калі людзі, якія не падпісваліся на гэта, гніюць і паміраюць у акопах. Ніхто не нараджаецца на гэтую зямлю быць забітым, ніхто. Ніводны бацька не выхоўвае свайго сына, каб аддаць яго проста на разарванне. Кожны бацька ўкладвае ў свайго сына максімум таго, што ён не змог зрабіць у жыцці сам. Хто добраахвотна можа аддаць гэта? Гэта трэба спыніць, сябры».
«Менавіта ў гэтую хвіліну я ведаю, што зрабіць», — працягную спявак і некалькі разоў выгукнуў: «Спыні вайну! Stop the War!».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram