Майстэрня Кіно ў Варшаве запачаткавала ініцыятыву — анлайн-фестываль беларускіх AI-фільмаў Synthetic Dreams

Культура

Сёння ўзяў старт анлайн-фэст AI-фільмаў Synthetic Dreams — новая ініцыятыва беларускай Майстэрні Кіно ў Варшаве.

«Synthetic Dreams — гэта тэрыторыя творчага эксперыменту. Прастора, дзе чалавек і штучны інтэлект становяцца сааўтарамі, — прадстаўляе свой праект Майстэрня Кіно ў Варшаве. — Мы збіраем працы, якія здзіўляюць, правакуюць і пашыраюць уяўленне пра тое, на што здольнае мастацтва, створанае ў сааўтарстве з алгарытмам».

У першай эдыцыі кінаагляду прымаюць удзел кароткаметражныя працы выпускнікоў курса «Нейрасеткі для відэа», аб’яднаныя тэмай беларускай гісторыі і міфалогіі.

«Забытыя легенды, духі і пераказы, пераасэнсаваныя аўтарамі праз AI», — анансуе створаныя відэаролікі кіраўнік Майстэрні кіно ў Варшаве Андрэй Палупанаў.

З 25 па 30 верасня на платформе фэсту штодзень будзе выкладвацца па дзве гісторыі. Стваральнікі дзесяці прац, што складаюць праграму агляду: мастакі, аніматары, праграмісты і іншыя творцы.

Ініцыятыву хутчэй можна назваць міні-фэстам, але ў будучыні фестываль плануе пашырыцца.

«Будзем прымаць працы на розныя тэмы, але беларускі фальклор застанецца абавязковай асобнай секцыяй», — абяцаюць арганізатары.

Глядзець ролікі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости