«Людзі — не адзіная цывілізацыя»: на фотафестывалі ва Уроцлаве адбылася выстава беларускай мастачкі Марыі Карнеенка — фотафакт

Выставай беларускай фатографкі Марыі Карнеенка завяршыўся фестываль «Свята фатаграфіі», які ладзіўся з 5 па 11 лютага ва Уроцлаве. Праект мінскай мастачкі Rattus sapiens, які трапіў у лік сямі лаўрэатаў конкурса, набраў найбольшую колькасць балаў у журы фататаграфічнага форуму. Выстава, якая прайшла на пляцоўцы Projektownia, сабрала беларускую і польскую публіку.

Праект беларускай мастачкі вылучаецца даволі нечаканай тэмай — ён ставіць пад сумнеў першынства людзей як віда на планеце. На думку мастачкі, побач з намі даўно жывуць істоты, якія могуць прэтэндаваць на статус разумнай цывілізацыі — гэта пацукі. Невыпадкова іспыты ў навуковых мэтах людзі ставяць менавіта на грызунах — на фотаздымках у экспазіцыі акурат можна ўбачыць выявы з навуковых лабараторый, прылады,з дапамогай якіх вывучаюцца рэакцыі пацукоў. Гледзячы на гэты арсенал сродкаў, самы час задаць сабе пытанне: ці людзі сапраўды найлепшы від на планеце?

Фрагмент экспазіцыі. Фота: Марыя Карнеенка.

У сваім праекце мне хацелася б прапанаваць іншы — не антрапалагічны погляд на сусвет, — падзялілася з журналістам Reform.by сваёй ідэяй Марыя Карнеенка. — Што калі чалавек — ужо даўно не цэнтр сусвету? Што калі побач з намі жыве іншая цывілізацыя, бо яна не абавязкова мусіць прыйсці з космасу? Што, калі гэты «разумны» від — тыя самыя пацукі, на якіх робяцца вопыты? І тым больш, калі абапірацца на выслоўе пра тое, што пасля ядзернага выбуху выжывуць адно пацукі і прусакі, ёсць усе прычыны задумацца над тым, хто на сёння з’яўляецца той самай «істотай разумнай».

З праекта Марыі Карнеенка Rattus Sapiens. Фота: Reform.by.
З праекта Марыі Карнеенка Rattus Sapiens. Фота: Reform.by.
З праекта Марыі Карнеенка Rattus Sapiens. Фота: Reform.by.

Варта адзначыць, што праект беларускай фатографкі, які раней меў форму мак’юментары — што значыць гледачу прапаноўвалася самому разабрацца, што тут праўда, а што мана — ва ўроцлаўскай эдыцыі займеў больш «прамую» падачу — і на першы план выйшаў яго экалагічны складнік. Ды нават стала больш бачным пытанне спажывецкага стаўлення чалавека да іншых відаў, тое, што гледзячы на неба, у далёкія высі, чалавек не заўважае таго, што адбываецца ў яго пад нагамі, побач з ім. Ды гэтаксама можна задумацца пра тое, кім сёння стаў чалавек у філасофскай парадыгме.

З праекта Марыі Карнеенка Rattus Sapiens. Фота: Reform.by.
З праекта Марыі Карнеенка Rattus Sapiens. Фота: Reform.by.
З праекта Марыі Карнеенка Rattus Sapiens. Фота: Reform.by.
З праекта Марыі Карнеенка Rattus Sapiens. Фота: Reform.by.

Выказванне мастачкі справакавала розныя рэакцыі ў гледача.

Былі развагі пра тое, што пацукі, сапраўды, беспадстаўна лічацца «бруднымі» жывёламі, Што чалавек эксплуатуе рэсурсы планеты, наносячы шкоду іншым відам. Ці варта ставіць вопыты на жывёлах? А гэтаксама прагучала заўвага пра тое, што ў шматлікіх гарадах грызуны сталіся даўно ўжо частка мясцовай фаўны. У прыватнасці, уроцлаўляне падзяліліся з мастачкай болем пра тое, што папуляцыя пацукоў у іх горадзе дасягнула значных памераў, і гэта вялікая праблема. Такім чынам, праект трапіў у самыя розныя «болевыя» кропкі.

З праекта Марыі Карнеенка Rattus Sapiens. Фота: Reform.by.

На думку фатографкі і сябры мастацкай Рады «Свята фатаграфіі» Кацярыны Кузьмічовай, серыія Марыі Карнеенка вылучаецца канцэптуальным падыходам, які працуе як на інфармацыйным, так і візуальным узроўнях.

З аднаго боку, на фотафестывалі мы хацелі даць магчымасць гледачу паглядзець абслютна розную фатаграфію, — падкрэслівае экспертка. — З іншага, мы былі зацікаўлены ў тым, каб прапанаваць і больш складаную для разумення фатаграфію. І праект Марыі — менавіта такі. Ён спалучае ў сябе і візуальную частку, і кантэкст і шмат падсэнсаў, якія пры жаданні глядач можа зчытаць самастойна.

Фестываль «Свята фатаграфіі», які ладзіўся ва Уроцлаве ўжо ў другі раз, аб’яднаў цягам тыдня 12 выстаў і больш за 40 мерапрыемстваў. Яго арганізатарамі з’яўляюцца Уроцлаўскагая ложа фатаграфіі пры патранаце Акадэміі мастацтва імя Яўгенія Геперта.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Общество
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Мининформ запретил 35 печатных изданий

21.11.2024