Reform.news

Лявон Вольскі нагадаў пра кліп, у якім прыняла ўдзел Дар’я Лосік

Reform.news · 19 января 2023, 23:15

https://reform.news/ljavon-volski-nagada-pra-klip-u-jakim-prynjala-dzel-dar-ja-losik/

Palon — так называецца вядомая песня Лявона Вольскага, якую беларускі музыка ў 2021 годзе перазапісаў разам з Маргарытай Ляўчук. Тады ж быў прэзентаваны і кліп на кампазіцыю, у якім прынялі ўдзел палітзняволеныя і іхнія блізкія, музыкі, журналісты, мастакі, акцёры, паэты — людзі, каму адгукнуліся радкі песні… Сярод тых, хто з’яўляецца ў відэа  — Дар’я Лосік.

«Дар’я Лосік, сёньня хачу прысьвяціць гэтую песьню Вам, з кліпам, дзе Вы так цудоўна прасьпявалі», — напісаў у сваіх сацсетках беларускі музыка.

Кліп цяпер, калі палітычныя прысуды выносяцца адзін за другім, зноў і зноў пацвярджае сваю актуальнасць. Сёння Дар’і Лосік прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму за інтэрв’ю «эстрэмісцкаму» рэсурсу.

Реклама