Літаратарка Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс ладзяць літаратурную імпрэзу ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча

Культура
Ігар Крэбс, Ганна Янкута. Фота: Facebook / Ганна Янкута

Сёння ў Вільні адбудзецца творчая сустрэча з пісьменніцай Ганнай Янкутай і перакладчыкам Ігарам Крэбсам.

«29 сакавіка, будзем з Ігар Крэбс у Вільні і зладзім у Віленскім беларускім музэі імя Івана Луцкевіча кніжную імпрэзу, — напісала спадарыня Ганна ў сваім «Фэйсбуку». — Перадусім Ігар Крэбс будзе расказваць пра «Старую новую зямлю» Тэадора Герцля, якую ён пераклаў на беларускую, – кнігу пра габрэйскую мару аб уласнай дзяржаве і аб тым, як гэтая мара спраўджваецца. Таксама пачытаем вершы – нешта з «Габрэйскіх мелодый» Гайнэ, нешта з «Паэтаў планеты», нешта з маёй «Канстытуцыі». Будзе шмат кніг на продаж – усё, што прэзентуецца, а таксама дэтэктыўныя гісторыі Гуліка пра Старажытны Кітай і нават крыху катоў Шпротаў. Калі вы ў Вільні, прыходзьце паслухаць ці нават проста пабачыцца«.

Дарэчы, у бліжэйшую нядзелю, 2 красавіка, у 16:00, падобная сутрэча адбудзецца і ў Лодзі — у медыятэцы МеМо па адрасе: Лодзь, вул. Манюшкі 5, у залі Warsztatowej на трэцім паверсе.

Дата: 29 сакавіка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Vilniaus 20, Вільня

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: