Лідскі райвыканкам даслаў адказ аўтарам петыцыі пра перайменаванне вуліцы Дзяржынскага

Культура
Бюст Дзяржынскаму насупраць КДБ у Мінску. Фота: travelagency.by.

Лідскі райвыканкам палічыў непатрэбным перайменаванне вуліцы Дзяржынскага ў Лідзе. Чыноўнікі спаслаліся на недастатковую абгрунтаванасць ініцыятывы. Адказ на зварот грамадзян за подпісам намесніка старшыні Лідскага райвыканкама Генадзя Уладыкі адправілі 16 ліпеня, — піша выданне Hrodna.life.

У петыцыі, пад якой падпісаліся 53 чалавекі, прасілі перайменаваць вуліцу Фелікса Дзяржынскага ў вуліцу Станіслава Шушкевіча ці Тадэвуша Касцюшкі, таму што імя Фелікса Дзяржынскага — аднаго з ідэолагаў «чырвонага тэрору» — не павінна быць увекавечана на карце Ліды.

У адказе чыноўнікі звярнулі ўвагу, што ў Лідзе ўжо існуе вуліца ў гонар Касцюшкі, а назва вуліцы не можа быць зменена з-за недастатковай абгрунтаванасці: аўтары звароту спасылаюцца на факты біяграфіі Дзяржынскага з артыкула на сайце расійскага інфармацыйнага агенцтва «Русцім», а гэта не аўтарытэтная крыніца.

Прычына адмовы, безумоўна, не ў гэтым. «У Беларусі ідзе зваротны працэс, — піша Hrodna.life. — У 2022 годзе ў гонар Дзяржынскага назвалі Гродзенскую гімназію № 6. Яна стала першай у Гродне, якая атрымала імя ў рамках праграмы па перайменаванні ўстаноў адукацыі ў Гродзенскай вобласці ў гонар вядомых людзей. Да гэтага ў гімназіі ўжо стаяў бюст Дзяржынскаму, адрэстаўраваны ў 2018 годзе. Спонсарам рэстаўрацыі стаў КДБ».

У пачатку лета 2024 года імя Фелікса Дзяржынскага прысвоілі ліцэю БДУ ў Мінску. З савецкага часу ў Гродне захавалася вуліца Дзяржынскага, у Мінску — праспект Дзяржынскага. Вуліцы і праспекты, названыя ў гонар ідэолага «чырвонага тэрору», ёсць у многіх гарадах Беларусі і ва ўсіх абласных цэнтрах. Найвышэйшы пункт Беларусі — Святая гара — у 1958 годзе была перайменаваная ў Дзяржынскую, у 1932 годзе мястэчка Койданава было перайменавана ў горад Дзяржынск. Бюст Дзяржынскаму стаіць насупраць будынка КДБ у Мінску.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: