Лета не сканчаецца: у верасні ў Сопаце адбудзецца музычны MARA FEST. Сярод выступоўцаў — Intelligency

Культура
Гурт Intelligency. Фота: сайт фэсту.

12 верасня ў Сопаце пройдзе фестываль музыкі MARA FEST — магчыма, апошні шанец «качнуць» сыходзячае лета. Фэст, які ў сваіх памкненнях злучае вольнасць, музыку і супольнае быццё, гэтым разам падрыхтаваў кароткі, але моцны лайн-ап: нямецкі музыка Christian Löffler, варшаўскі дуэт Rysy і аўтары нашумелага «Аўгуста» — беларускі гурт Intelligency.

Год за годам асноўнай адметнасцю MARA FEST застаецца яго музычная канцэпцыя: арганізатары прынцыпова робяць акцэнт на моцным міжнародным складніку, спалучаючы топ-выканаўцаў еўрапейскай электроннай сцэны з яскравымі беларускімі зоркамі. Заснаваны Таварыствам беларусаў на Памор’і пры падтрымцы мэрыі Сопата, праект за некалькі гадоў прайшоў шлях ад акцыі ў Леснай Оперы да вытанчанага міжкультурнага моста, які аднолькава прыцягвае як дыяспару, так і мясцовую польскую ды еўрапейскую публіку.

Сёлета фестываль вяртаецца на ўжо абжытую пляцоўку «Tarasy przy Aquaparku» акурат на беразе Балтыйскага мора. Арганізатары робяць стаўку на заспакаяльны фармат «slow-life»: замест мітусні паміж рознымі сцэнамі госці атрымаюць адзіную атмасферную прастору.

Лета не сканчаецца: у верасні ў Сопаце адбудзецца музычны MARA FEST. Сярод выступоўцаў — Intelligency
Mara fest у 2025 годзе. Фота: сацсеткі падзеі.

Што вядома пра артыстаў сёлетняй імпрэзы?

Christian Löffler з Нямеччыны — адзін з галоўных візіянераў сусветнай эмбіент-тэхна сцэны. Музыкант вядомы сваімі касмічнымі live-сэтамі на найбуйнейшых фестывалях планеты (адMayan Warrior на Burning Man да акустычных канцэртных залаў). Яго гіпнатычны, меланхалічны гук ідэальна трапляе ў вайб вераснёвага мора.

Rysy DJ set з Польшчы — варшаўскі дуэт Войцэха Урбаньскага і Лукаша Стахурка — лаўрэаты галоўнай польскай музычнай прэміі Fryderyk у намінацыі «Электронная музыка». Хлопцы спалучаюць прагрэсіўныя танцавальныя рытмы з глыбокімі мелодыямі і збіраюць аншлагі па ўсёй Польшчы.

Ды Intelligency з Беларусі  — інды-электронны феномен, чый трэк «August» у сваім часе ўзарваў міжнародныя чарты. Гурт прынясе на фэст сваю фірмовую шчыльную энергетыку і пазнавальны вайб.

Акрамя музычнай праграмы, на пляцоўцы звычайна прадугледжаны арт-зоны і сямейныя лакацыі, а для дзяцей да 12 гадоў уваход зрабілі бясплатным.

Лета не сканчаецца: у верасні ў Сопаце адбудзецца музычны MARA FEST. Сярод выступоўцаў — Intelligency
Анастасія Рыдлеўская на леташнім фестывалі. Фота: сацсеткі падзеі.

Набыць квіткі на імпрэзу можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.