Фрагмент афішы выставы.
У наступную суботу 11 красавіка ў 16.00 у Музеі Вольнай Беларусі пройдзе адкрыццё выставы Лявона Вольскага з музычным выступам аўтара.
На выставе аўтар пакажа серыю з васьмі карцін. Кожная праца прысвечаная пэўнай беларускай прыказцы-прымаўцы – «Бог не цяля, бачыць круцяля», «Не было б тое, было б што другое», «Рабі справу пільна, і тут будзе Вільня»…
«На карцінах багата туману, холаду, ценяў, неакрэсьленасці – відаць, так аўтар бачыць сённяшні дзень ці будучыню свайго краю – Беларусі», — паведамляе анатацыя.
21 красавіка ў 18.00 плануецца аўтарская экскурсія Лявона Вольскага. Выстава будзе працаваць да 24 красавіка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram