Лекцыі пра штучны інтэлект і Augmented Reality: пляцоўка “Культурны Код” распачынае новы сезон

Кам’юніці “Культурны Код”, што аб’ядноўвае культурніцкіх дзеячаў і айцішнікаў, вяртаецца да актыўнай працы пасля вакацый. Каманда гатовая анансаваць цэлы шэраг анлайн-лекцый, паблік-токаў і, вядома ж, пітчынгаў digital-праектаў, створаных для развіцця беларускай культуры.

Першыя публічныя лекцыі ў новым сезоне адбудуцца ўжо на наступным тыдні.

“Лічу, што праекты, якія існуюць на мяжы культурніцкага і IT сектараў, — адныя з самых моцных і перспектыўных у сучасным свеце, — кажа кам’юніці-менеджарка “Культурнага Кода” Алена Тур. — Таму вельмі важна ўмацоўваць пляцоўку, дзе развіваюцца гэтыя сувязі. У новым сезоне “Культурны Код” рыхтуе шмат карысных паблік-токаў прыкладной скіраванасці. Можна будзе адразу пагуляць са штучным інтэлектам ці зрабіць маску ў інстаграм для свайго акаўнта. Таксама асаблівая ўвага будзе нададзеная развіццю культурніцкіх праектаў з лічбавым складнікам: ад наўпроставай дапамогі адмыслоўцаў да супольнага абмеркавання праблем на мастармайндах”, — анансуе яна новыя актыўнасці.

Так, 17 жніўня новы сезон «Культурнага кода» стартуе з лекцыі Аляксандра Вялічкі, які раскажа пра адметнасці працы штучнага інтэлекту (занятак будзе мець практычную частку, цягам якой можна скласці рэлевантны запыт для нейрасеткі).

24 жніўня Уладзімір Маляўка распавядзе пра Augmented Reality i выкарыстанне AR у свеце мастацтва.

На канец жніўня запланаваны і першы пітчынг праектаў.

Увогуле ў гэтым сезоне пітчынгі праектаў будуць насіць не толькі адукацыйны характар: пераможцы пітчынг-сесій у якасці ўзнагароды атрымаюць прадметныя кансультацыі адмыслоўцаў, адзначаюць менеджары «Культурнага кода».

Таксама сярод удасканаленняў — удзельнікі чата будуць працаваць у новых фарматах. Напрыклад, штомесяц плануецца арганізацыя мастармайндаў.

Яшчэ “Культурны Код” пашырае сваю прысутнасць у сеціве. Апроч звыклага тэлеграм-чата супольнасць будзе развівацца ў Instagram, LinkedIn, на іншых кам’юніці-пляцоўках.

Нагадаем, што чат “Культурны Код” стаўся лагічным працягам аднайменнага хакатону digital-праектаў для беларускай культуры, які Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры і Imaguru Starup HUB Vilnius ладзілі ў верасні 2022 года. “Выпускнікі” хакатону — праекты “Зубрык” і ULegend ужо распачалі свой самастойны шлях у свеце стартапаў.

Сталае і адкрытае кам’юніці “Культурны Код” было створанае ў лютым 2023 года для абмеркавання ідэй спалучэння digital-рашэнняў і задумак для развіцця беларускай культуры.

Далучыцца да “Культурнага Кода” ў Тэлеграм.

“Культурны Код” у Іnstagram тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!