Павел Латушко выступил с заявлением по итога выборов в Координационный совет. Его «Коалиция Латушко и Рух «За Свабоду», получила более 42% голосов и 34 мандата в новом созыве КС. Он поблагодарил всех проголосовавших на выборах. Свои голоса отдали 2113 избирателей.
«Хачу падзякаваць ад імя кааліцыі «Латушка і Рух «За Свабоду» ўсім выбаршчыкам — беларусам і беларускам, якія прагаласавалі за наш спіс.
Дзякуй, што вы падтрымалі нас на мінулых выбарах. Гэтым разам мы атрымалі яшчэ большы давер — дадатковыя шэсць мандатаў дзякуючы вашым галасам і 34 месцы з 80 у Каардынацыйнай Радзе. Мы гэта вельмі высока цэнім, і асабліва ўдзячныя ўсім беларусам і беларускам, якія галасавалі знутры Беларусі, але і, вядома ж, беларусам за мяжой.
Самымі каштоўнымі з’яўляюцца галасы, якія аддаюць беларусы і беларускі ў такіх складаных, крытычных умовах наймаштабнейшых у гісторыі Еўропы XXI стагоддзя рэпрэсіях супраць еўрапейскага народа.
Гэта была складаная выбарчая кампанія, з беспрэцэдэнтным ціскам, кампаніяй па дэзінфармацыі, дыскрэдытацыі і адкрытай кібервайной супраць Каардынацыйнай Рады і сістэмы галасавання. Але выбары адбыліся, і мы абяцаем імкнуцца выканаць тыя абавязацельствы, якія прадставілі ў нашай выбарчай праграме.
Хацеў бы падзякаваць таксама калегам і калежанкам са спіса за іх адвагу і гатоўнасць узяць удзел у выбарах, нягледзячы на рэпрэсіі, пагрозы з боку рэжыму. Мы прайшлі гэтыя выбары і не здаліся. Я гэта вельмі высока цаню і як беларус, і як палітык», — заявил Латушко.