Музычны фэст беларускіх традыцый і інавацый Varušniak адкрывае сваю пятую эдыцыю. З 21 на 22 снежня ў варшаўскім клубе OCZKI чакаецца дзесяцігадзінная падзея, якая аб’яднае лампавую вечарыну і начны калядны рэйв. Арганізатары івэнту ўжо аб’явілі ўдзельнікаў фэсту і прапаноўваюць публіцы выбіраць — які фармат больш даспадобы ды на якога ўлюбёнага артыста ісці.
Так, на канцэрце ўвечары плануюць выступіць:
За драйвовую калядную ноч адказваюць:
Таксама арганізатары падзеі прапануюць публіцы прыйсці на фестываль у калядных масках.
«Адмяні ўсе дарослыя абавязкі, пераўтварыся ў іншага чалавека ці істоту, забудзь пра сорам, абмежаванні і прыходзь варушыцца разам з намі!» — звяртаюцца яны да слухачоў.
Заўважым, што івэнт мае ўзроставае абмежаванне — «18+».
Varušniak — музычны фестываль, якія ставіць за мэту захаванне беларускай культурнай спадчыны і яе пераўключэнне ў сучасны кантэкст. Фэст, які звычайна адбываецца на беларускія святы, намагаецца акумуляваць на сваёй пляцоўцы беларускіх выканаўцаў, якая спалучаюць беларускую традыцыю і інавацыйныя падыходы ў музыцы і мастацтве. У снежні адбудзецца ўжо пятая эдыцыя падзеі: у гэтым годзе на Varušniak Купалле, Varušniak Масленіца і Varušniak Шчодрык агулам выступіла больш за сто артыстаў.
Пачытаць інтэрв’ю з сузаснавальніцай фэсту, лідэркай гурта Šuma Русяй пра яскравую ініцыятыву і іншыя актыўнасці культурнай дзяячкі можна тут.
Набыць квіткі на Varušniak Каляды тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram